Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер правёў сустрэчу з калектывам Колкаўскай базавай школы.
Асноўная тэма сустрэчы – “Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі”. Прадстаўнік улады адзначыў: у Беларусі кожны чалавек незалежна ад узроўню дабрабыту, сацыяльнага становішча мае магчымасць бясплатна атрымаць любы від медыцынскай дапамогі.
Наша краіна адна з нямногіх краін постсавецкай прасторы і еўрапейскага рэгіёна, дзе захавана і адаптавана да сацыяльна-эканамічных умоў бюджэтная сістэма фінансавання аховы здароўя.
Падымалася тэма Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
– Для нашай краіны тая вайна была не Другая сусветная, з дапамогай якой колішнія гаспадары свету чарговы раз дзялілі планету на новыя сферы ўплыву, а Вялікая Айчынная – вайна за сваю будучыню, за сваю зямлю, за незалежнасць, — адзначыў старшыня райсавета.
Былі закрануты актуальныя тэмы для кожнага беларуса: 2025 – Год добраўпарадкавання, 2025-2029 – Пяцігодка якасці.
Удзялілася ўвага і сацыяльна-эканамічнаму развіццю Петрыкаўшчыны.
Оставить комментарий