Лідар дэпутацкага корпусу раёна наведаў сярэднюю школу і ацаніў ступень гатоўнасці ўстановы адукацыі да новага навучальнага года. Спартыўная і актавая залы, сталовая, вучэбныя кабінеты, бібліятэка і прышкольная тэрыторыя — у полі зроку старшыні райсавета якасць і аб’ёмы праведзеных работ. Віталій Уладзіміравіч пажадаў калектыву ўстановы адукацыі плённага навучальнага года, прафесійных і вучэбных дасягненняў.
Оставить комментарий