Беларускае Палессе ў ХІХ стагоддзі было згубленым у безлічы балот і лясоў краем. Як трапна пісаў беларускі класік, Іван Мележ: “Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы”.

Галоўнымі транспартнымі шляхамі зносін былі палескія рэкі, найперш за ўсе, зразумела, Прыпяць.  Летам па вадзе, зімой  па лёдзе – так пераважна вазілі грузы і перамяшчаліся самі жыхары.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

У 1883 годзе царскі ўрад па ініцыятыве ваеннага ведамства пачынае будаўніцтва чыгуначнай магістралі праз Палессе.

Работы, нягледзячы на цяжкія ўмовы і забалочанасць, былі праведзены даволі хутка.

10 лютага 1886 года галоўная інспекцыя чыгунак Расійскай імперыі зрабіла выснову, што на ўсім працягу лініі даўжынёй 283,5 вярсты ад станцыі Лунінец Вільні-Роменскай да станцыі Гомель Лібава-Роменскай чыгункі можа выконваць усе належныя пасажырскія і грузавыя перавозкі.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

15 лютага ў Гомелі ва ўрачыстай абстаноўцы быў асвечаны цягнік, які адразу рушыў па напрамку Гомель-Лунінец і даў старт працы сталёвай магістралі і чыгуначным станцыям на ёй.

Чыгунка стала штуршком, які кардынальна змяніў жыццё мясцовасці, паставіўшы яго і ў прамым і ў пераносным сэнсе на рэйкі. Пачалі інтэнсіўна развівацца распрацоўкі лясных масіваў, дрэваапрацоўка і скураная вытворчасць. Чыгунка патрабавала працоўных рук, і каля чыгуначных станцый прырасталі населеныя пункты з інфраструктурай.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

У 1897-1917 гадах на Палескай чыгунцы працаваў вагон-царква, асвечаны ў гонар Святога Мікалая Цудатворца. Ён курсіраваў па ўсёй Палескай чыгунцы. Служыў у царкве-вагоне айцец Шырынскі.

Палеская чыгуначная дарога  для Петрыкаўшчыны – гэта чатыры чыгуначныя станцыі, якія працуюць і па наш час: Мышанка, Пціч, Муляраўка, Капцэвічы.

Гэтыя станцыі пацярпелі падчас вайны з белапалякамі, мужна абараняліся ў часы Вялікай Айчыннай вайны, працавалі на карысць народнай гаспадаркі ў даваенны і пасляваенны час.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

Чыгуначныя станцыі важнае звяно развіцця Петрыкаўшчыны, у наш час яны не губляюць свайго значэння, выконваючы работы па перавозцы пасажыраў і грузаў.

Чатыры кропкі, чатыры станцыі, чатыры лёсы, чатыры гісторыі, якія  назаўсёды змянілі жыццё рэгіёна. Шмат агульнага і, між тым, шмат свайго, асаблівага, непаўторнага, гераічнага і штодзённага, чалавечага і вытворчага…

… рэха скрозь гады

Наяўнасць каля станцыі Пціч чыгуначнага маста праз раку і доўгатэрміновых кропак Мазырскага ўмацаванага раёна наклала свой след на гістрыю станцыі.

Тут адбылася адна з самых значных партызанскіх аперацый падчас Вялікай Айчыннай вайны, якая атрымала назву “Рэха на Палессі”.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

У ноч на 3 лістапада 1942 года партызаны пры падтрымцы славацкіх салдат, якія перайшлі на іх бок, блакіравалі гарнізон станцыі і ўзарвалі чыгуначны мост праз раку Пціч. На будынку станцыі ўсталявана дошка ў гонар подзвігу партызан.

Пасля вайны ў 1947 годзе быў ўзноўлены пасажырскі будынак станцыі Пціч, а ў 1951 годзе – пабудаваны новы цагляны будынак пасажырскага вакзала, ля якога ўстаноўлены помнік савецкім воінам і партызанам, загінуйшым пры вызваленні станцыі і вёскі.

У 1972 годзе на станцыі Пціч прайшлі здымкі эпізодаў кінастужкі “Заўтра будзе позна”  кінастудыямі “Беларусьфільм” і Славацкім фільмавытворцам, рэжысёры Аляксандр Карпаў і Марцін Цяпак. У масоўцы фільма прымалі ўдзел жыхары бліжэйшых вёсак і супрацоўнікі чыгуначнай станцыі. Калі вы перагледзіце кінастужку, то пазнаеце чыгуначны мост і цагляную воданапорную вежу.

Чыгуначная станцыя Пціч адносіцца да IV класа, мае тры чыгуначных шляхі. Станцыя ажыцяўляе прыём і адпраўленне пасажырскіх і грузавых цягнікоў. Для патрэб пасажыраў маецца зала чакання, якая працуе кругласутачна.

У розны час чыгуначную станцыю Пціч узначальвалі: Н.Д.Шкаль, А.У.Лабанаў, Н.В.Яснюк, В.В.Герасіменка, Г.А.Шаўчэнка, П.А.Кніга, Н.А.Кніга.

Зараз начальнікам станцыі працуе Вераніка Мікалаеўна Пацерайла, якая пачынала сваю працоўную дзейнасць на гэтай жа станцыі ў якасці дзяжурнага.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

Калектыў станцыі складаецца з сямі чалавек: тры білетныя касіры, 2 дяжурных па станцыі, 2 станцыйных рабочых.

Маюцца на станцыіі Пціч і людзі, усё працоўнае жыццё якіх звязана з чыгункай. Напрыклад, сямейная пара Сцяпук. Аляксандр Уладзіміравіч, механік СЦБ, працуе на чыгунцы ўжо 42 гады, а яго жонка, Тамара Ўладзіміраўна, на станцыі Пціч касірам — 36 гадоў.

… праца на росквіт

Станцыя Мышанка адносіцца да V-га класа, ажыццяўляе пасажырскія перавозкі рэгія-нальных і міжрэгіянальных зносін і застаецца важным інфраструктурным аб’ектам для аднайменнай вёскі і бліжэйшых населеных пунктаў.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

У свой час станцыя Мышанка была значным звяном для Міністэрства абароны СССР. Інфраструктура станцыі развівалася ў цеснай сувязі з размешчаным побач навучальным цэнтрам і ваенным гарадком. Былі пракладзены пад’язныя шляхі для тэхнікі (цяпер яны разабраны).

Станцыя была месцам прыбыцця бясконцых эшалонаў з тэхнікай, а калі ў Мышанку прыбывалі навабранцы (у вучэбку), іх выгружалі з вагонаў так хутка, што за 15 хвілін перон быў пусты.

Падчас правядзення прысягі ў Мышанку прыязджалі родныя салдат амаль з усяго Савецкага Саюза. У сетцы інтэрнет можна знайсці шмат фотакартак гэтай чыгуначнай станцыі. У тым ліку драўлянага будынка чыгуначнага вакзала як даваеннага, так і пасляваеннага.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

Да стогадовага юбілею станцыі ў 1986 годзе ў эксплуатацыю быў уведзены сучасны трохпавярховы будынак. У наш час будынак адрамантаваны і эксплуатуецца цалкам. На першым паверсе бытавыя і службовыя памяшканні, на другім – пост ЭЦ, білетныя касы і зала чакання, а на трэцім – кабінеты спецыялістаў дыстанцыі шляху і сувязі.

У 1993 годзе Мышанка стала пунктам пагрузкі апошніх эшалонаў з ракетным абсталяваннем, якія адыходзілі ў Расію.

У перыяд з 2010-х па цяперашні час абноўлены пасажырскія платформы, фасад будынка станцыі, устаноўлены новыя агароджы і асвятленне.

Нягледзячы на закрыццё ваеннай часці, станцыя працягвае функцыянаваць.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

Тут працуе зладжаны калектыў: два білетных касіра – Алена Шэўка і і Ганна Дарынская, два дзяжурных па станцыі – Анастасія Альвінская і Вікторыя Львова, станцыйны рабочы – Наталля Казак і два машыністы кацельнай – Святлана Васільцова і Аляксандр Дробніца. Пра кожнага з іх начальнік станцыі, Людміла Пятрушэнка гаворыць, як пра людзей, адданых сваёй справе.

Сярод супрацоўнікаў шмат прадстаўнікоў чыгуначных дынастый у другім і трэцім пакаленні, як, напрыклад, і сама Людміла Аркадьеўна: бацька Аркадзь Місевіч працаваў у лакаматыўным дэпо Калінкавічы, маці Яўгенія Сяргееўна ў дыстанцыі шляху, дзядуля, Сяргей Рыгоравіч таксама на чыгунцы. Працягваюць дынастыю яе дачка і зяць. Таму гісторыю чыгуначнай станцыі Мышанка захоўваюць дбайна.

… грузы ў надзейных руках

Станцыя Муляраўка пачала актыўна развівацца як важны пункт грузаперавозак у другой палове ХХ стагоддзя. Тут быў размешчаны адкормачны пункт для буйной рагатай жывёлы, знаходзіліся канторы раённых аб’яднанняў “Сельгастэхніка” і “Сельгасхімія”, керамзітавы завод, фельчарска-акушэрскі пункт, пачатковая школа, аддзяленне сувязі і крамы.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

Наяўнасць чыгуначнай станцыі давала магчымасць перавозіць тэхніку, угнаенні, прадукцыю керамзітавага завода.

У наш час станцыя ”Муляраўка”  ІІІ класа,  налічвае 9 чыгуначных шляхоў, пасажырскі комплекс і грузавы двор.

Станцыя адгружае прадукцыю некалькіх прадпрыемтсваў: ААТ “Петрыкаўскі аграсэрвіс”, ЗАТ “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”, ДЛГУ “Петрыкаўскі  лясгас”, УП “Гомельдругасчормет”, але галоўны грузапаток ідзе з боку Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Белкалій”.

Муляраўка даволі запатрабаваны пасажырскі пункт, які звязаны аўтобуснымі маршрутамі з раённым цэнтрам Петрыкаў.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

Зала чакання і каса вакзала для пасажыраў працуе кругласутачна, таксама пасажыры могуць набыць білеты ў білетным тэрмінале.

У сувязі са значнымі аб’ёмамі пасажыра- і грузаперавозак станцыя ”Муляраўка” мае даволі вялікі штат супрацоўнікаў.

Тут працуе 31 чалавек: 5 кандуктараў грузавых цягнікоў, 6 дежурных па станцыі, 10 агентаў камерцыйных па транспартнаму абслугованню, 4 білетных касіра, 3 станцыйных рабочых і 4 качагары на час ацяпляльнага сезона.

У складзе працоўнага калектыву станцыі Муляраўка прадстаўнікі чыгуначных дынастый.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

Алена Вайдановіч, касір білетны, працуе з 2003 года, узнагароджана Ганаровай граматай. Алена – чацвёртае пакаленне чыгуначнікаў:  чыгуначным майстрам працаваў яе прадзед  Баўкала Іван, два дзеды – Андрэй Булка, брыгадзір шляху, Гагаровы чыгуначнік, Галеня Адольф, дяжурны, бабулі – Ніна Булка, станцыйная рабочая, Галеня Марыя, касір таварны, бацька Галеня Генадзій, стрэлачнік, затым дзяжурны, маці Галеня Кацерына, станцыйная рабочая, дядзька Булка Уладзімір, брыгадзір шляху і цётка  Літнер Яўгенія, таварны касір.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

Ірына Бондар, білетны касір, працуе з 1990 года, чыгуначнік у трэцім пакаленні, узнагароджана Ганаровай граматай. Яе дзед, Сцяпан Дубік, працаваў аглядчыкам шляху, Ганаровы чыгуначнік, удзельнік ВАВ, дзед Міхаіл Міцура, дежурный, удзельнік ВАВ, бацька Уладзімір Міцура, электрамеханік, узнагароджаны граматамі і удзячнасцямі, маці Антаніна Міцура, прыемаздачык таварны, таксама мае ўдзячнасці і граматы за працу, дачка Марыя Грамада, працавала правадніком, а пасля білетным касірам.

Доўгі час, на працягу 40 гадоў, станцыю ўзначальваў Іван Іванавіч Ястрэмскі, а затым яго сын Аляксандр Іванавіч. Пасля начальнікам працаваў Аляксандр Ігаравіч Чарняк.

Ганна Віктараўна Шэўчык узначальвае калектыў чыгуначнай станцыі Муляраўка з 2024 года. Яна добра знаёма з работай чыгункі, бо працуе на ёй ужо 28 гадоў.

… лес на экспарт і не толькі

Станцыя ”Капцэвічы” ў наш час мае 4 чыгуначныя шляхі, і адзін пад’язны для загрузкі матэрыялаў. На ім  ажыцяўляецца пагрузка піламатэрыялаў і круглага лесу Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”, які далей ідзе  на экспарт  ва Узбекістан, Азербайджан і іншыя краіны.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

Станцыя працуе па пасажыра- і грузаперавозкам. Праз станцыю праходзяць 5 прыгарадных і 6 міжгародніх пасажырскіх цягнікоў.

У 2012 годзе прайшоў рамонт і мадэрнізацыя станцыі з перапланаваннем: з’явіўся пакой для  прыёму ежы для супрацоўнікаў, санітарныя памяшканні.

У таварнай канторы ўведзена  ў эксплуатацыю сістэма аўтаматызацыі падрыхтоўкі і афармлення дакументаў станцыйнай і камерцыйнай справаздачнасці, у білетнай касе – сістэма “Экспрэс-3” і прыстасаванне для аплаты праезду па безнаяўнаму разліку. У 2021 годзе прайшоў рамонт пасажырскай платформы з укладкай тактыльнай пліткі для людзей са зніжэннем зроку.

23 ліпеня 2023 год на станцыі была ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар абаронцаў станцыі ў час Вялікай Айчыннай вайны: пагранічнікаў 18-го Жыткавіцкага пагранатрада, байцоў 75 стралковай дывізіі і 6-го асобнага дівізіёна бронецягнікоў. Было праведзена добраўпарадкаванне прылегаючай тэрыторыі з высадкай туй і кустарнікаў.

Сталёвая артэрыя паміж мінулым і будучым

З 1978 года па 2004 год станцыю Капцэвічы ўзначальвала Ніна Алексееўна Пузырэўская, затым начальнікам станцыі становіцца яе дачка – Алеся Анатольеўна Сухарка (Пузырэўская), якая працавала на на гэтай пасадзе да 2018 года.

З 2018 года начальнікам чыгуначнай станцыі Капцэвічы з’яўляецца Ірына Ўладзіміраўна Казловіч. Пад яе началам працуе 8 чалавек: 2 дзяжурных па станцыі, 2 білетных касіра, станцыйны рабочы і два качагары. Па словах Ірыны Ўладзіміраўны, калектыў вельмі зладжаны і адказны.

Надзея СІГАЙ.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о