Радасна, звонка, цёпла і маляўніча прайшло спартыўнае свята «Свет дзяцінства-свет цудаў» да Дня абароны дзяцей у фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Прыпяць».
Дзень абароны дзяцей — гэта светлае, радаснае свята. Бо нездарма ім пачынаецца лета, і ён па праве належыць нашым дзецям. У іх наша радасць і надзея, наша праца і шчасце.
Рабяты з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні, удзельнічалі ў розных конкурсах, паказвалі сваю сілу, спрыт знаходлівасць, хуткасць, кемлівасць.
Гэтак жа ў святочнай абстаноўцы ў рамках акцыі «Белдзяржстрах-дзецям» прадстаўнік Белдзяржстраху Паліна Бельская ўручыла «Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе» сертыфікат у памеры 2500 беларускіх рублёў на набыццё тэнісных сталоў.
Пасля святочнай эстафеты інспектар Петрыкаўскага РАНС Сяргей Шамра ўручыў дзецям дыпломы і салодкія пачастункі.
Оставить комментарий