Сёння на тэрыторыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас-міласэрнасць» раздавала сем’ям Петрыкаўскага раёна дапамогу: землякі атрымлівалі па чатыры маладых куры і пеўніка.
«Гэта ўжо не першы раз, калі да нас наведваюцца валанцёры місіі. Птушку атрымліваюць сем’і інвалідаў, залічаных у наша аддзяленне, а таксама шматдзетныя сем’і, якія пражываюць у прыватным сектары на тэрыторыі горада Петрыкава. Усяго такіх сем’яў налічваецца ў нашым спісе сто», — адзначыла загадчык аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў Петрыкаўскага ТЦСАН Таццяна Голуб.
Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.
Оставить комментарий