Вуліца Камуністычная. Каля шматпавярховак на бачным месцы знаходзяцца кантэйнеры для збору смецця. Плот, які служыць не толькі агароджай для іх, але і нясе эстэтычную функцыю, зламаны ўжо не адзін месяц.
Петрыкаўскі райжылкамгас сістэматычна вывозіць з дадзеннага месца смецце. Відавочна, што пра аварыйны стан агарожы работнікам вядома. Незразумела толькі, чаго чакаюць райжылкамгасаўцы? Ці можа спадзяюцца, што праблема астанецца незаўважнай?
Калі мы будзем заплюшчваць вочы на такія непрывабныя моманты, раўнадушна праходзіць міма, то што будзе з нашым месцам, дзе мы жывём?
Антаніна СМІРНОВА,
фота аўтара.
Оставить комментарий