“Снежная пастка” для бізнесу: кошт бестурботнасці

0
1541

“Снежная пастка” для бізнесу: кошт бестурботнасціСнегапад на гэтым тыдні стаў чарговай праверкай на трываласць для гарадскіх службаў і прадпрымальнікаў. На жаль, прайшлі яе не ўсе.

Пакуль адны своечасова расчышчалі падыходы, іншыя ўпадабалі спадзявацца на “ану”, што прывяло да заканамерных, але сумных наступстваў.
Яркі прыклад халатнасці можна было назіраць гэтымі днямі каля адной з мясцовых крам. Масіўны казырок, не вытрымаўшы вагі назапашанага снегу, “прасеў” ад цяжару апошняга, нахіліўшыся прама перад уваходам. Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў, але ўваход у гандлёвую кропку аказаўся заблакаваны.
Цяпер небяспечная зона абгароджана стужкай, але якім коштам? З-за несвоечасовай рэакцыі адказных асоб магазін зачынены, землякі ў чаканні замоўленых тавараў, а ўладальніка чакаюць выдаткі на рамонт. Гэты інцыдэнт – наглядны ўрок: эканомія на ачыстцы даху сёння абарочваецца сур’ёзнымі стратамі заўтра. Зіма не даруе марудлівасці.

А. МАКСІМАЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о