Служым закону, народу, Айчыне!

0
346

Служым закону, народу, Айчыне!Па выніках паказчыкаў службовай дзейнасці за 2024 год Петрыкаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы ў сваёй катэгорыі прызнана лепшым у вобласці. Начальнік аддзялення Уладзімір Забродскі расказаў пра работу падраздзялення і тыя задачы, якія стаяць перад калектывам у 2025 годзе.

Сёння аддзяленне Дэпартамента аховы – гэта самастойная прафесійная арганізацыя, якая адпавядае ўсім сучасным патрабаванням.
Работа яго супрацоўнікаў няпростая, аднак яны з ёю спраўляюцца на “выдатна”, а атрыманыя ўзнагароды з’яўляюцца яркім таму доказам.

Нагадаем, што званне лепшых нашы землякі пацверджваюць другі год запар, што сведчыць пра сістэму работы і зладжаную працу калектыва. А ён не маленькі: аператыўная служба супрацоўнікаў і работнікаў аховы – гэта больш за 90 чалавек з ліку атэставанага і грамадзянскага саставу – круглыя суткі штодзень імкнецца адпавядаць свайму дэвізу “Надзейнасць. Бяспека. Прафесіяналізм”.

Служым закону, народу, Айчыне!Як паведаміў у час сустрэчы начальнік, у зоне адказнасці раённай службы Дэпартамента аховы на сённяшні дзень знаходзіцца 225 аб’ектаў і жылых дамоў з асабістай маёмасцю грамадзян. З іх 15 – пад фізічнай аховай, дзе парадак і захаванасць маёмасці забяспечваць вартаўнікі і міліцыянеры. 50 аб’ектаў знаходзяцца пад пультавой аховай. Гэта ўстановы культуры, магазіны, кіёскі. 134 ахоўваюцца з выкарыстаннем трывожнай кнопкі. Гэта аб’екты ўстаноў адукацыі, медыцыны, а таксама буйныя гандлёвыя кропкі. Што да маёмасці фізічных асоб, то, зыходзячы са статыстыкі 2024-га года, пад аховай раённага аддзялення Дэпартамента знаходзілася 158 памяшканняў – гаражы, кватэры жыхароў райцэнтра.

– Мы заўсёды працуем на вынік. Так, у 2023 годзе не было дапушчана крадзяжоў з аб’ектаў, якія мы ахоўваем. Нашым аддзяленнем Дэпартамента аховы МУС быў таксама забяспечаны істотны рост гадзін пультавай і фізічнай аховы.
За мінулы год мы прынялі 4000 гадзін пультавой аховы, ці 115 % да ўзроўню 2023 года, пры сёлетнім сярэднім абласным паказчыку ў 106 %.

Служым закону, народу, Айчыне!

Плюсуем і па фізічнай ахове, якую ажыццяўляюць нашыя вартаўнікі і міліцыянеры. Сёлета мы дадалі 700 гадзін, што склала 118 % да мінулагодняга паказчыку пры сярэднеабласным росце ў 102 %.

Калі гаварыць пра павышэнне даверу з боку фізічных асоб, то гэта плюс 6 кватэр, якія былі пастаўлена на ахову ў мінулым годзе.
Менавіта дзякуючы высокім паказчыкам службовай і фінансава-гаспадарчай дзейнасці, нам удалося істотным чынам умацаваць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу: быў зроблены рамонт у адміністрацыйным будынку, набыта новая мэбля і аўтамабіль, – пазначыў у час гутаркі Уладзімір Анатольевіч.

Па словах начальніка аддзялення, утрымліваць высокую прафесійную планку атрымліваецца дзякуючы сумленнай працы ўсяго калектыву. Штодзень на службу заступае група затрымання, якая гатова не только ажыццяўляць аператыўнае рэагаванне на сігналы трывогі з аб’ектаў, якія знаходзяцца пад аховай, але і прыйсці на дапамогу людзям, якія звярнуліся на лінію “102”.

Служым закону, народу, Айчыне!

– Дасягнуты вынік – гэта зладжаная прафесійная праца і заслуга ўсяго нашага калектыву ў цэлым, – адзначыў начальнік аддзялення Уладзімір Забродскі. На пытанне якія існуюць патрабаванні да кадраў Дэпартамента аховы МУС, Уладзімір Забродскі распавёў наступнае:

– Патэнцыйным супрацоўнікам можа стаць грамадзянін Рэспублікі Беларусь ад 18 да 28 гадоў, які па сваіх маральна-дзелавых якасцях і ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі здольны выконваць пастаўленыя задачы, якія стаяць перад органамі ўнутраных спраў. Адбор кандыдатаў ажыццяўляецца шляхам праходжання медыцынскіх камісій і правядзення спецыяльных праверак, па выніках вывучэння якіх прымаецца рашэнне аб прыдатнасці грамадзяніна да службы.

Разважаючы пра тое, што ж самае галоўнае ў працы супрацоўніка, работніка аддзела, наш суразмоўца адзначыў:
– Па-першае, захаванне закладзенага падмурка службы ветэранамі падраздзялення, неацэнны ўклад па выхаванні і навучанні асабовага складу, якія з’яўляюцца стымулам для цяперашніх вартавых парадку працаваць добрасумленна і эфектыўна на карысць Радзімы і грамадзян, абараняючы іх ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў.
Па-другое, выкананне сваіх службовых абавязкаў дастойна і якасна, дакладнае разуменне пастаўленых задач.
Па-трэцяе, выхаванне патрыётаў, якія будуць глядзець з намі ў адным напрамку і мець правільную грамадзянскую пазіцыю.

І апошняе, пастаяннае ўдасканаленне ахоўнай дзейнасці. Бо, каб быць лепшым, трэба быць на крок наперадзе.
Вядома, на сённяшні дзень нашым аддзяленнем дасягнута нямала, але нам ёсць куды развівацца і дамагацца яшчэ большых вынікаў, каб ганаровая званне лепшых у вобласці засталося за намі і ў наступным годзе. Тым больш, што ўсе перадумовы да гэтага ёсць.

Што да задач, якія стаяць перад аддзяленнем сёлета, то нашай асноўнай мэтай была, ёсць і будзе дапамога людзям.
Мы з аптымізмам глядзім у будучыню і робім усё неабходнае для таго, каб слаўная гісторыя службы аховы раёна працягвалася, якасць і разнастайнасць прапанаваных Дэпартаментам аховы паслуг расла, як і павялічвалася колькасць аб’ектаў, якія знаходзяцца пад нашай аховай.

Галіна КАЗАК,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о