Без сораму
26 красавіка сярод белага дня, не баючыся быць знойдзеным, мужчына пракраўся ў жылы суседскі дом, размешчаны па вуліцы Палявая ў Конкавічах, адкуль выкраў прадукты харчавання і музычны цэнтр.
Выкрадзенае вынес і, нягледзячы на заўвагу мясцовых жыхароў, аднёс сабе дадому. Па прыездзе следча-аператыўнай групы дачыненне да крадзяжу адмаўляў, паведаміўшы, што яго агаворваюць. Падазроны затрыманы, вядзецца следства.
Захацела есці
Падазраваная пракралася ў хату па вуліцы Калгаснай у вёсцы Грабаў, адкуль выкрала бутэльку сланечнікавага алею, 1.5 кілаграм сала і 4 кілаграма пшанічнай мукі.
Затрыманая па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, 1990 года нараджэння, паведаміла, што напярэдадні крадзяжу выпіла значную колькасць спіртнога, захацела есці і таму пракралася ў дом, дзе ўзяла прадукты харчавання, аднак потым іх згубіла. Ці каштавала гульня свеч?
Следчыя Петрыкаўскага РАСК просяць усіх асоб, якія набылі названыя прадукты, паведаміць на лінію 102.
Навошта ісці ў будаўнічую краму?
Невядомы ў перыяд часу з лістапада 2022 года (дакладная дата не ўстаноўлена) па 02.04.2023, пракраўся ў памяшканне лазні, размешчанае па вуліцы Суворава ў Петрыкаве, адкуль таемна выкраў 2 топачныя дзверцы, варачную панэль.
Але гэтага злачынцу падалося мала, ён пракраўся ў надворныя пабудовы, адкуль таемна выкраў 43 лісты андуліна коштам 946 рублёў, 10 кантавых планак коштам 200 рублёў.
Магчыма, будаўнічыя матэрыялы пацярпелы набыў для рэканструкцыі дома, аднак пусціць у рамонт не паспеў.
“Захоўваеце грошы ў ашчаднай касе”
Вельмі быў здзіўлены жыхар вёскі Мардвін, вярнуўшыся ў незачынены ім дом і не знайшоўшы 200 беларускіх рублёў. Са слоў пацярпелага, ён ніколі сыходзячы з дому не замыкаў дзверы, давяраў мясцовым жыхарам.
Устаноўленая падазроная паведаміла, што, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, пракралася ў дом, дзе дакладна ведала месца захоўвання грашовых сродкаў, а гэта ва ўсіх выпадках або ў ложку або ў шафе.
Знайшоўшы грошы, хутка іх спусціла на спіртное, праблемы з законам на той момант яе не хвалявалі.
А як жа бацькоўскі абавязак?
Штогод Петрыкаўскім РАСК па артыкуле 174 Крымінальнага Кодэкса за ўхіленне бацькоў ад утрымання дзяцей узбуджаецца больш за 20 спраў. Санкцыя артыкула за ўчыненне гэтага злачынства прадугледжвае пакаранне, пачынаючы ад грамадскіх работ, заканчваючы пазбаўленнем волі да 2 гадоў.
Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы з’яўляецца ўхіленне аднаго з бацькоў больш за тры месяцы на працягу года ад выплаты аліментаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей. Як правіла, штомесячныя выплаты не працуючага бацькі складаюць 120 рублёў.
Петрыкаўскі РАСК вядзе вышук Бядрыя Аляксея Пятровіча, 06.05.1995 года нараджэння, ураджэнца горада Петрыкава.
Оставить комментарий