На гэтых выхадных легкавік рэдакцыі “Петрыкаўскіх навін” праязджаў праз скрыжаванне трасы М-10 з дарогай, што звязвае горад з паўночнай часткай раёна бліз пасёлка Муляраўка. Непрыемнае здзіўленне і заклапочанасць выклікала адсутнасць асвятлення на гэтым месцы.
Пэўна ніхто не будзе спрачацца з тым, што так званы “паварот на Петрыкаў” – адзін з самых шчыльных, па сваім транспартным патоку, участкаў трасы “Гомель-Кобрын” у нашым раёне. Апрача таго, што многія працоўныя і прыватныя аўто паварочваюць тут на поўнач ці на поўдзень, прыпыняюцца на паркоўцы. У розны час сутак заўважаеш на гэтым месцы пешаходаў і веласіпедыстаў, якія не заўсёды належна абазначаны святловяртальнымі элементамі. Словам, працаздольнасць ліхтара на скрыжаванні – пытанне не толькі зручнасці і камфорту, але і натуральнай бяспекі.
Вельмі спадзяваемся, што спецыялісты дарожна-эксплуатацыйнага ўчастку, што адказвае за гэтую частку дарогі, тэрмінова выправяць недахоп асвятлення.
Арцём ГУСЕЎ.
Оставить комментарий