Чулі, што на базе Петрыкаўскай ЦРБ з’явілася магчымасць для жанчын прайсці даследаванне на выяўленне віруса папіломы чалавека. Хацелася б падрабязней даведацца пра дадзеную працэдуру. Адказвае Ілья Сяргеевіч АБЕЛЬ, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна.
– Даследаванне на выяўленне ДНК віруса папіломы чалавека накіравана на папярэджанне опухалевых захворванняў шыйкі маткі. Анкалагічныя захворванні не з’яўляюцца экстраннай паталогіяй. Часцяком рост ракавай пухліны працяглы і мае свае стадыі. З мэтай папярэджання дадзеных захворванняў, у тым ліку і рака шыйкі маткі, патрабуецца правядзення такога даследавання. Дадзеная методыка зарэкамендавала сябе ў свеце як адна з перадавых па папярэджанні развіцця рака шыйкі маткі. Згодна з дзейнымі нарматыўна-прававымі актамі ў групу скрынінгу па абследаванні на ДНК ВПЧ падлягаюць жанчыны ва ўзросце 30, 35, 40, 45, 50, 55, 60 гадоў.
Кожная жанчына ў нашай краіне можа бясплатна прайсці дадзенае даследаванне. Жанчыны Петрыкаўшчыны – не выключэнне.
Працэдура праводзіцца ў жаночай кансультацыі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ”, таксама прымяняецца выязная форма на перасоўным ФАПе, выезды спецыялістаў праводзяцца і ў амбулаторыі ўрача агульнай практыкі раёна.
Гутарыла Святлана СОБАЛЕВА,
фота Арцёма ГУСЕВА.
Оставить комментарий