Скаардынаваны дзеянні ў пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў

0
213

На базе ДУА “Смятаніцкая сярэдняя школа” прайшло выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама.

Скаардынаваны дзеянні  ў пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў

На пасяджэнні разглядаліся адміністрацыйныя матэрыялы ў адносінах да бацькоў, якія не выконваюць абавязкі па выхаванні сваіх дзяцей.
– Асаблівая ўвага органамі прафілактыкі надаецца дзецям, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Важна працаваць на апярэджанне, максімальна заняць вучняў карыснай дзейнасцю. Ні адзін непаўналетні не павінен быць прадастаўлены сам сабе, – акцэнтаваў увагу Сяргей Шылянкоў, начальнік ІСН АУС Петрыкаўскага райвыканкама. Для ўхілення неспрыяльных умоў у сем’ях, члены камісіі надалі асаблівую ўвагу прафілактычнай рабоце з дзецьмі і іх бацькамі.
Як адзначыла Вольга Усціновіч-Насека, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама, пытанне сацыяльнага дабрабыту непаўналетніх было і застаецца адной з найважнейшых прэрагатыў нашай дзяржавы. Невыпадкова, выхаванню, абароне і навучанню дзяцей заўсёды надаецца пільная ўвага.
Камісіяй па справах непаўналетніх праводзіцца сур’ёзная работа па каардынацыі дзейнасці ўсіх зацікаўленых у прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, прапагандзе здаровага ладу жыцця. Распрацаваны і зацверджаны лакальныя акты па гэтай тэматыцы.
За 2024 год камісіяй разгледжаны 121 матэрыял агульных пытаннях прафілактыкі злачынстваў, правапарушэнняў непаўналетніх, негатыўных з’яў у маладзёжным асяроддзі, сямейнай нядобранадзейнасці. Вынесена 8 папярэджанняў аб правядзенні комплекснай рэабілітацыі ў выпадку паўторнага разгляду. 19.3 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Прынята 1 рашэнне аб правя-дзенні комплекснай рэабілітацыі.
За распіццё спіртных напіткаў у грамадскім месцы разгледжана 8 адміністрацыйных спраў.
Прыцягнута да адказнасці 5 бацькоў, якія не забяспечылі суправаджэнне дзяцей пасля 23.00.
Таксама разгледжаны іншыя матэрыялы адносна непаўналетніх.
Так, за ўчыненне злачынства да дасягнення ўзросту, з якога надыходзіць крымінальная адказнасць – 10 матэрыялаў.
– Асноўная задача суб’ектаў прафілактыкі на бягучы перыяд – узмацненне практычнай прафілактычнай работы.
Асаблівая ўвага надаецца грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Гэты напрамак рэалізуецца праз удзел непаўналетніх у дыялогавых пляцоўках, мерапрыемствах, прысвечаных важным гістарычным падзеям, уцягванне іх у работу ваенна-патрыятычных клубаў, аб’яднанняў.

Скаардынаваны дзеянні  ў пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў
Часцей за ўсё прычынай учынення злачынстваў з’яўляецца адсутнасць кантролю з боку бацькоў за паводзінамі і месцазнаходжаннем дзяцей, – пазначыла Вольга Усціновіч-Насека.
Камісія па справах непаўна-летніх Петрыкаўскага райвыканакама звяртае ўвагу: кожнае дзіця, яго бацькі і законныя прадстаўнікі павінны разумець, што супрацьпраўнымі неабдуманымі паводзінамі можна сапсаваць сваю будучыню.

Марыя Тамко, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о