Асноўнай прычынай гібелі грамадзян на дарогах застаюцца наезды на ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху ў цёмны час сутак. Пры гэтым, у большасці выпадкаў не пазначаных святловяртальнымі элементамі.

Паважаныя пешаходы, пераходзьце праезную частку толькі ў вызначаных месцах, папярэдне пераканаўшыся, што такі выхад бяспечны і вадзіцелі вас заўважылі. У цёмны час сутак пазначайце сябе святловяртальным элементам, які трэба прымацоўваць такім чынам, каб ён быў бачны з усіх бакоў, а лепей выкарыстоўваць адразу некалькі флікераў. Максімальны эфект дапаможа стварыць камізэлька павышанай бачнасці.
Грамадзянам, якія рухаюцца на сродках персанальнай мабільнасці (СПМ), неабходна пазначыць сябе святловяртальнымі элементамі, а на СПМ павінна быць усталявана фара (ліхтар), што дазволіць свое-часова пабачыць перашкоду для дарожнага руху.
Веласіпедысты абавязаны перасякаць праезную частку па веласіпедным пераездзе, а пры яго адсутнасці – па пешаходным пераходзе, на скрыжаванні па лініі тратуараў ці ўзбочын, не ствараючы перашкод для руху пешаходаў. Згодна з новымі патрабаваннямі Правіл дарожнага руху, веласіпедыст можа не спешвацца, але пры набліжэнні да перасячэння праезнай часткі павінен загадзя знізіць хуткасць руху і, пераканаўшыся, што праезд небяспечны, перасякаць яе з хуткасцю ідучага пешахода.
Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (ці) ва ўмовах недастатковай бачнасці на веласіпедзе павінны быць уключаныя: спераду – фара (ліхтар), што выпраменьвае белае святло, ззаду – ліхтар, што выпраменьвае чырвонае святло. Па-за населеных пунктаў веласіпедыст павінен быць апрануты ў адзенне павышанай бачнасці са святловяртальнымі элементамі.

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ РАУС.
начальнік АДАІ РАУС.
Оставить комментарий