Адной з самых запатрабаваных адміністрацыйных працэдур у службе «адно акно» з’яўляецца рэгістрацыя дагавораў найму (арэнды) жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду і дадатковых пагадненняў да іх.

Дагавор неабходна рэгістраваць да моманту фактычнага прадастаўлення жылля наймальніку, паколькі толькі зарэгістраваны дакумент з’яўляецца падставай узнікнення ў яго правоў і абавязкаў на жылое памяшканне.
Для рэгістрацыі дагавора найму (арэнды) у службу «адно акно» неабходна прадставіць:
– заяву, падпісаную ўласнікам жылога памяшкання і ўдзельнікамі агульнай долевай уласнасці на жылое памяшканне;
– пашпарты ўласніка і наймальніка жылога памяшкання;
– тры экзэмпляры дагавора найму (арэнды) або дадатковага пагаднення да яго;
– тэхнічны пашпарт на жылое памяшканне;
– дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на жылое памяшканне.
У дагаворы найму (арэнды) указваецца наступнае: інфармацыя аб баках дагавора (ПІБ, адрасы, кантактная інфармацыя і г.д.); апісанне аб’екта які здаецца ў наём (арэнду) (адрас, плошча і іншыя характарыстыкі); тэрмін дзеяння дамовы (як правіла, заключаецца на пэўны тэрмін, але можа быць і бестэрміновы); памер сумы і ўмовы яе выплаты; правы і абавязкі бакоў (якіх мер бяспекі прытрымлівацца, якія рамонтныя работы праводзіць і г.д.); умовы і парадак скасавання дамовы.
Па дамове найму (арэнды) здаецца толькі жылое памяшканне, доля ў ім жылым памяшканнем не з’яўляецца, таму здаць долю нельга. Можна здаць толькі пакой, кватэру ці дом цалкам.
Дагавор найму з’яўляецца юрыдычна абавязваючым дакументам, таму важна старанна вывучыць усе ўмовы і быць гатовым выконваць іх. У выпадку парушэння ўмоў могуць узнікнуць прававыя наступствы для любога з бакоў.
Рэгістрацыю дагавора найму (арэнды) жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду і дадатковых пагадненняў да яго на працягу двух дзён з дня падачы заявы ажыццяўляе сельскі, пасялковы, гарадскі, раённы выканаўчы камітэт, мясцовая адміністрацыя раёна ў горадзе, па месцы размяшчэння жылля.
Заяву аб рэгістрацыі дагавора найму (арэнды) на жылыя памяшканні, якія знаходзяцца на тэрыторыі горада Петрыкава, прымае служба «адно акно» Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.
З удакладняючымі пытаннямі можна звяртацца ў службу «адно акно» Петрыкаўскага райвыканкама: кабінет 101 (1 паверх будынка райвыканкама) або па нумарах тэлефонаў: 2-85-88, 142.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о