Аляксандр Верамееў, старшыня Петрыкаўскага раённага
выканаўчага камітэта:
Наш Прэзідэнт – аўтарытэтны палітык, да меркавання якога прыслухоўваюцца ва ўсім свеце, што яскрава прадэманстравала яго інтэрв’ю амерыканскаму СМІ. У час размовы была закранута вялікая колькасць грамадскіх, асабістых і актуальных пытанняў сучаснасці, адказы Прэзідэнта былі сумленнымі, адкрытымі і змястоўнымі.
Як сапраўдны нацыянальны лідар, наш Прэзідэнт усёй душой рупіцца за свой народ і будучыню ўсёй чалавечай цывілізацыі. Кранула тое, што, уздымаючы актуальныя геапалітычныя праблемы, Кіраўнік дзяржавы нязменна прасоўвае пазіцыю аб брацтве славянскіх народаў, аб тым, што мы родныя людзі як з рускімі, так і з украінцамі, і заўсёды будзем разам.
Прэзідэнт чарговы раз перадаў магутны пасыл на Захад і ў ЗША аб спыненні ваенных дзеянняў на Украіне, неабходнасці мірных перагавораў, выратаванні планеты ад войн і галечы.
Відавочна, што Беларусь хоча быць пачутай не толькі на Усходзе, але і на Захадзе, і ў ЗША. Наша краіна ніколі не імкнулася да канфрантацыі і, нягледзячы на несправядлівыя санкцыі і палітычны націск, заўсёды зацікаўлена ў канструктыўным культурным і эканамічным дыялогу з усімі. Міралюбнасць і талерантнасць – неад’емная частка беларускага менталітэту.
Оставить комментарий