Яўгеній ЛОГВІНЕЦ, галоўны ўрач установы аховы здароўя “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца”:
– Магчымасць атрымаць уласнае жыллё, безумоўна, адыграе станоўчую ролю ў замацаванні спецыялістаў у такіх невялікіх населеных пунктах, як наш райцэнтр. Штогод у Петрыкаўскую ЦРБ прыбываюць маладыя спецыялісты. Адміністрацыя нашай установы са свайго боку актыўна карыстаецца магчымасцю хадайнічаць перад кіраўніцтвам раёна пра іх засяленне ў арэнднае жыллё – і фактычна ўсе нашы просьбы задавальняюцца. У мінулым годзе арэнднае жыллё ад ААТ “Беларуськалій” атрымалі ўрач-гінеколаг і ўрач-фтызіятр. 8 медыцынскіх работнікаў з сярэдняй адукацыяй атрымалі арэнднае жыллё ў сельскай мясцовасці, 5 чалавек пражываюць у кватэрах, прадастаўленых ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас”. Годам раней 3-е ўрачоў: акушэр-гінеколаг, стаматолаг-хірург і анколаг атрымалі арэнднае жыллё ад ААТ “Беларуськалій”. У 2022 – 13 маладых спецыялістаў былі забяспечаны арэндным жыллём. Замацаванасць спецыялістаў, дзякуючы прадастаўленню жылля, у нас узрасла. Так, сёлета, пасля завяршэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі, кантракты падоўжаны 6-цю ўрачамі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў. Гэтыя людзі паспяхова ўпісаліся ў калектыў і выказваюць жаданне ў нас застацца. Упэўнены, што новы ўказ толькі ўмацуе іх у дадзеным рашэнні.
Мяркую, што новы ўказ – істотны фактар і нагода для медыкаў з іншых раёнаў, нават буйных гарадоў, разгледзець варыянт працаўладкавання ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек. Асабліва калі ў іх няма перспектывы атрымання там уласнага жылля. Што да ўмоў працы, то ў нас яны ніколькі не горшыя, ды і ў плане набыцця практычнага вопыту, малыя населеныя пункты даюць цудоўную магчымасць пачынаючым спецыялістам. Для нашага раёна, дзе шмат людзей пенсійнага ўзросту, наяўнасць пастаянных урачоў агульнай практыкі, вузкіх спецыялістаў вельмі важна. Добра, што ўлада думае над пытаннямі іх замацавання і робіць дзеля гэтага канкрэтныя крокі.
Оставить комментарий