Штаб па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі, выкліканай ураганам, які накрыў тэрыторыю вобласці ў мінулую нядзелю і дасягаў 29 м/с, прайшоў сёння ў выканкаме пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама, выконваючай абавязкі старшыні Аляксандры Янчанкавай.
Па інфармацыі прадстаўнікоў экстраных службаў, на сённяшні дзень жыццязабеспячэнне насельніцтва раёна ажыццяўляецца па ўсіх накірунках і ў поўным аб’ёме: электразабеспячэння адноўлена ва ўсіх населеных пунктах, працуюць сацыяльныя і гандлёвыя аб’екты. Актыўна вядуцца работы па навядзенні санітарнага парадку, вывазу рэшткаў зламаных стыхіяй дрэў і галін. Па даручэнні выконваючай абавязкі старшыні райвыканкама Аляксандры Янчанкавай, варта ў бліжэйшы час вызначыцца з графікам выканання і штодзённым аб’ёмам работ, які трэба правесці па ўхіленні наступстваў стыхіі на аб’ектах культуры і аховы здароўя.
Па інфармацыі дырэктара райжылкамгасу Сяргея Гайчука, ужо заўтра зранку вышка будзе працаваць у Мышанцы, пасля ў Чалюшчавічах і Муляраўцы.
Оставить комментарий