8 верасня прайшоў фінал конкурсу “Міс Беларусь 2023”. Петрыкаўшчыну прадстаўляла Анастасія Таргонская. Мы звязаліся з дзяўчынай адразу ж пасля шоу, каб даведацца пра ўражанні.

Шоу скончылася, уражанні не пакідаюцьБляск вачэй, яркія вобразы, незвычайныя дэкарацыі, без сумнення, фінальнае шоу Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь 2023” было грандыёзным. Гэта маглі бачыць і тыя, хто сядзеў у зале “Палаца спорту”, і гледачы АНТ у час тэлетрансляцыі.

“Ад конкурсу я атрымала незабыўныя ўражанні, якія мне запомняцца назаўсёды, паўдзельнічаць у такім мерапрыемстве можна толькі раз у жыцці, – пачала размову канкурсантка. – Я пазнаёмілася з вялікай колькасцю выдатных людзей, з якімі мы абавязкова будзем падтрымліваць зносіны. Для мяне гэты конкурс – пачатак чагосьці новага!

Рада, што змагла паказаць сябе ў конкурсе такога маштабу, убачыць, як працуе вялізная каманда прафесіяналаў. Сукенкі былі зроблены асабіста для кожнай дзяўчынкі па яе мерках. Вельмі ўразіла водная праекцыя і фантаны на сцэне, такога яшчэ ніколі не было за гісторыю конкурсу.
Магу вылучыць выхад у нацыянальных касцюмах, кожную сукенку ўвасабляла нейкае месца Беларусі, у маім выхадзе гэта быў горад Нясвіж”.

Нягледзячы на тое, што прыгажуня не прайшла ў дзясятку найлепшых, дзяўчына не хвалюецца. Гаворыць, што ўжо ўдзел у конкурсе – ужо перамога.
“Міс Беларусь” – гэта конкурс не толькі пра прыгажосць знешнюю, але і ўнутраную. Гэта вялікая адказнасць, спалучэнне інтэлекту, адукацыі, элегантнасці і ўпэўненасці ў сабе”, – падвяла вынік петрыкаўчанка і ў канцы размовы падзякавала ўсіх за падтрымку, якую ёй аказвалі бацькі, сябры, педагогі і проста знаёмыя людзі.
Зараз Анастасія разам з блізкімі праводзіць вольны час, дзеліцца ўражаннямі і адпачывае. Хутка яе чакае вучоба ў Гомельскім гандлёва-эканамічным ўніверсітэце.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о