Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе аб пачатку працэдуры грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.
Так, плануецца будаўніцтва аб’екта: “Дваццацічатырохкватэрны жылы дом па вуліцы Аляксандры Глушко ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна”.
Заказчыкам праектавання і будаўніцтва дадзенага аб’екта выступае КУДП “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Калінкавіцкага раёна”.
Плануецца будаўніцтва трохпавярховага жылога дома на 24 кватэры.Пляцоўка для будаўніцтва жылога дома знаходзіцца ў заходняй частцы аграгарадка Ляскавічы па вуліцы Аляксандры Глушко (каля Ляскавіцкага лясніцтва).
Будаўніцтва аб’екта плануецца на 2025 год.
Тэрміны правядзення грамадскіх абмеркаванняў і кансультацыі:
з 25 студзеня 2025 года па 8 лютага 2025 года ўключна.
Пісьмовыя і вусныя заўвагі і прапановы можна накіраваць у адрас камісіі па грамадскім абмеркаванні: горад Петрыкаў, вуліца Юрыя Гагарына, 15, будынак райвыканкама, электронны адрас Петрыкаўскага райвыканкама: Е-mail: office@petrikov. gov.by.
Старшыня камісіі па грамадскім абмеркаванні Аляксандр Фёдаравіч Дзягцяр.
Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі,
архітэктуры і будаўніцтва
райвыканкама.
Оставить комментарий