Гэтае свята стала сімвалам далучэння да нязменных каштоўнасцяў хрысціянскага жыцця і духоўнасці.
Нараджэнне Хрыстова ўсяляе ў сэрцы надзею і ўсёабдымную любоў, напаўняе жыццё шчырай радасцю і добрымі чаканнямі. Нездарма калядныя дні – гэта час выканання жаданняў, дабрачыннасці і міласэрнасці.
Свята аб’ядноўвае сем’і, дорыць цудоўны настрой, прыносіць мір і згоду ў кожны дом. Няхай душэўная цеплыня не пакідае вас і вашых родных, дапамагае ў рэалізацыі самых смелых пачынанняў.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай вера, надзея і любоў заўсёды будуць побач з вамі!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Оставить комментарий