Гэта свята ўвасабляе непадробнае імкненне беларусаў і расіян працягваць слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і бацькоў: жыць у міры і згодзе, будаваць трывалыя адносіны на карысць будучых пакаленняў.
У сучасных няпростых умовах мы яшчэ раз пераканаліся, наколькі каштоўнай з’яўляецца ўзаемная падтрымка. Пацвярджэннем сапраўды братэрскіх, сяброўскіх, непарыўных адносінаў паміж нашымі краінамі стала аб’яднанне намаганняў у захаванні згоды і суверэннасці нашых народаў.
Упэўнены, што разам мы пераадолеем усе цяжкасці, даказваючы правільнасць выбранага курсу на з’яднанне і сумеснае развіццё нашых краін.
Добрага ўсім здароўя і мірнага неба.
Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Оставить комментарий