Паважаныя жыхары Петрыкаўскага раёна!
23 лютага – сімвал мужнасці і патрыятызму. Гэта свята сведчыць аб вялізнай значнасці Узброеных Сіл, нязменнасці маральных каштоўнасцей, сярод якіх галоўнымі застаюцца патрыятызм, любоў да роднай зямлі і гатоўнасць абараняць яе інтарэсы.
У гэты дзень мы аддаём даніну павагі і памяці воінам, якія са зброяй у руках змагаліся за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам і ўсім тым, хто заўсёды гатовы ўстаць на абарону краіны, хто з гонарам і сёння ахоўвае межы Беларусі, умацоўвае яе абараназдольнасць.
Жадаем вам сіл і мужнасці, удачы і поспехаў! Няхай жыццё будзе шчаслівым, здароўе моцным, энергія невычэрпнай, а кожны дзень – светлым і радасным!






Оставить комментарий