Шчаслівая сям’я – шчаслівае дзяцінства!

0
59

З 1 красавіка па 1 чэрвеня бягучага года ў Гомельскай вобласці праходзіць міжведамасная прафілактычная акцыя “Шчаслівая сям’я – шчаслівае дзяцінства!”, ініцыяваная камісіяй па справах непаўналетніх аблвыканкама.
У рамках акцыі на базе Раённай цэнтральнай бібліятэкі прайшла дыялогавая пляцоўка “Шчаслівая сям’я – шчаслівае дзяцінства”. Мерапрыемства наведалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька.
Парламентарый у час свайго выступлення расказала прысутным пра сістэму дзяржаўнай падтрымкі сямей у Рэспубліцы Беларусь.
Каардынатарам мерапрыемства выступіла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вольга Усціновіч-Насека. Экспертамі: па пытанні рэалізацыі сямейнага капіталу – начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай Семяніцкі; дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве жылля для сямей, якія выхоўваюць дзяцей – начальнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Андрэй Завадскі; сям’і і шлюбу – начальнік аддзела ЗАГЗ Петрыкаўскага райвыканкама Ганна Туравец.
Мерапрыемства наведалі бацькі са шматдзетных і маладых сямей, сямей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, радзіцелі дамоў сямейнага тыпу.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о