Віншую са святам мужнасці, адвагі і воінскай славы!

Дзень абаронцаў Айчыны – свята смелых і мужных людзей, для якіх гонар, доўг і стойкасць – адны з найважнейшых жыццёвых прыярытэтаў.
У гэты дзень мы выказваем павагу ўсім пакаленням абаронцаў, чыя доблесць з’яўляецца непахісным гарантам мірнага неба над галавой.
З вялікай павагай ставімся да тых, хто ў нашы дні абараняе нацыянальныя інтарэсы дзяржавы. Верым у нашу моладзь – надзейную апору краіны.
Ад шчырага сэрца жадаю ўсім міру і згоды, жыццёвага аптымізму і цвёрдасці духу, упэўненасці ў заўтрашнім дні, моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях на карысць краіны і роднага краю.
Няхай у вашых дамах і ў нашай краіне заўсёды пануюць мір і дабрабыт.

Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о