Мусіць, не кожнаму выпадае ў школьныя гады вывучаць складаны прадмет на адным дыханні. Вучням Тамары Іванаўны Галіцкай, настаўніка матэматыкі другой гарадской школы, у гэтым сэнсе пашчасціла.

Сэрцам адданыя школе і дзецям

Па адзінагалосным меркаванні вучняў і калег, урокі матэматыкі ў гэтага педагога заўсёды вызначаліся высокай шчыльнасцю, строгай дысцыплінай, карпатлівай працай над пошукам адказу цяжкай задачы.

Колькі душэўных сіл і энергіі аддала Тамара Іванаўна сваім вучням, навучыўшы іх лёгка і проста разбірацца не толькі ў матэматычных законах, але і ў законах жыцця.

Адданасць сваёй прафесіі не маглі не заўважыць вучні Тамары Іванаўны. Яе выпускнікі сёння паспяхова працуюць у самых розных сферах дзейнасці, але пры гэтым усіх іх аб’ядноўвае адно – бязмежнае пачуццё падзякі любімаму настаўніку.

Гаворачы пра Тамару Іванаўну, нельга не адзначыць яе асабістыя якасці: інтэлігентную стрыманасць і дабрыню, працавітасць і бескарыслівасць. Яе не трэба ні пра што прасіць, таму што яна заўсёды ведае праблемы сваіх калег і гатова аказаць дапамогу. Такое ўражанне, што для яе словы “ўзрост і стомленасць” не існуюць.

У верасні Тамара Іванаўна адзначыла сваё 65-годдзе. Прыміце ад адміністрацыі школы, педагагічнага калектыву самыя шчырыя словы віншавання з юбілеем і надыходзячым Днём настаўніка! Вашыя прафесійныя і жыццёвыя ўрокі не прайшлі бясследна! Для сваіх вучняў і калег вы з’яўляецеся яскравым прыкладам прафесіяналізму, працавітасці і міласэрнасці. Мы жадаем, каб той запас аптымізму і жыццялюбства, якім вы валодаеце, з гадамі толькі прымнажаўся. Няхай побач з вамі заўсёды будзе любячая сям’я, а кожны дзень вашага доўгага і шчаслівага жыцця будзе напоўнены цікавымі падзеямі і энергічнымі справамі.

Калектыў другой гарадской школы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о