Сеў у машыну – прышпілі рэмень

0
374

Учора, 26 ліпеня, па ўсёй краіне праводзіўся Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Сеў у машыну – прышпілі рамень”, накіраваны на прапаганду выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі: рамянёў, дзіцячых утрымліваючых прылад, шлемаў.
За 6 месяцаў бягучага года на дарогах вобласці зарэгістравана 153 ДТЗ, у якіх загінуў 21 чалавек і 169 былі гаспіталізаваны з рознымі траўмамі цяжкасці. Гэтыя сумныя лічбы маглі быць значна меншымі, калі б усе без выключэння бездакорна выконвалі патрабаванні Правілаў дарожнага руху, не адмаўляючыся ад выкарыстання рамянёў бяспекі і спецыяльных утрымліваючых прылад для перавозкі маленькіх пасажыраў, накіроўваючыся ў паездкі нават на невялікую адлегласць.
Некаторыя лічаць, што з існаваннем іншых мер бяспекі рамяні ўжо састарэлі. Аднак даказана, што тыя ж падушкі бяспекі павышаюць эфектыўнасць рамянёў на 40 %, але самі па сабе яны далёка не такія эфектыўныя. Не варта забывацца, што выкарыстанне рамянёў бяспекі абавязковае для пасажыраў, што знаходзяцца як з пераду, так і ззаду.
Перыядычна ўдзельнікі дарожнага руху звяртаюцца з пытаннем: хто павінен быць прышпілены ў час руху транспартнага сродку? Згодна з пунктам 9.5 ПДР, дазваляецца не выкарыстоўваць рамень бяспекі толькі:
– асобам, якія навучаюць кіраванню транспартным сродкам, пры гэтым сам вучань павінен быць прышпілены;
– вадзіцелям аўтамабіляў аператыўнага прызначэння;
– вадзіцелям аўтамабіляў-таксі пры руху ў населеных пунктах падчас перавозкі пасажыраў;
– пасажырам і вадзіцелям з медыцынскімі супраць-паказаннямі, пералік якіх вызначаны Міністэрствам аховы здароўя.

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ РАУС.
Фота з інтэрнэту.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о