Саюз аднадумцаў

0
411

Напярэдадні 8 Сакавіка ў раённым Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім ушаноўвалі раённы актыў ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Саюз аднадумцаўСтаршыня Петрыкаўскай раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Святлана Сянько павіншавала жанчын Петрыкаўшчыны са святам Міжнароднага дня жанчын.
“Жанчына заўсёды прыносіла прыгажосць у жыццё, менавіта ёй прысвячалі многія творы паэты, яна – маці, жонка, захавальніца хатняга ачага. Я хачу пажадаць, каб вас акружаў дзіцячы смех, каб па жыцці спадарожнічаў поспех. Шчасця і здароўя, мілыя жанчыны!”
Святлана Уладзіміраўна адзначыла важную ролю прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва ў нашай краіне, падзякавала прысутным за іх пазіцыю і ўручыла актывісткам падарункі і кветкі ад БСЖ.
Старшыня ГА БСЖ, звяртаючыся да членаў саюза, падкрэсліла, што каму, як не тонка адчуваючым жанчынам, лепш за ўсё ведаць, дзе і калі патрэбна дапамога.
Сустрэчу разнастаілі музычныя нумары ад артыстаў раённага Дома культуры, а скончылася мерапрыемства салодкім сталом.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о