Наталля Ходзька, старшыня Петрыкаўскага раённага аддзялення Гомельскай вобласці палітычнай партыі “Белая Русь”:
– Апошнім часам на піку абмеркавання – тэма ўступлення Беларусі ў Савет міру.
Я пераканана, што гэта добрая магчымасць заняць пачэснае месца за сталом, дзе будуць вырашацца пытанні глабальнай стабільнасці.
Наша галоўная роля тут і ключавы інтарэс, як акрэсліў сам Прэзідэнт і кампетэнтна заўважаюць эксперты, – стаць мастом для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.
У Беларусі саюзныя адносіны з Расіяй, мы мяжуем з Украінай, таму добра разумеем пазіцыі бакоў і можам выкарыстоўваць гэтую пляцоўку для прасоўвання разумнага дыялогу.
Што да перспектыў, то з’яўляецца магчымасць прамой камунікацыі з ЗША па пытаннях санкцый і эканамічнага супрацоўніцтва. Да таго ж, членства ў Савеце міру – гэта шлях да ўмацавання палітычнай вагі нашай дзяржавы як паўнапраўнага ўдзельніка міжнароднай палітыкі.
Быць у ліку заснавальнікаў Савета міру, значыць мець права голасу пры фарміраванні новых правілаў сусветнай гульні.
Безумоўна, існуюць і рызыкі, бо арганізацыя новая і яе практычны ўплыў яшчэ давядзецца даказаць. Аднак сусветны фармат дае магчымасць размаўляць на найважнейшыя палітычныя і эканамічныя тэмы з самымі ўплывовымі людзьмі планеты.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о