САЦАПЫТАННЕ: Летні сезон: як адпачылі і што плануем яшчэ паспець?

0
369

Лета ў самым разгары, а гэта значыць, што працягваецца час водпускаў, цікавых падарожжаў, запланаваных спраў і незабыўных эмоцый. З гэтай нагоды мы спыталі ў землякоў: што яны паспелі рэалізаваць з задуманага і што яшчэ захапляльнага чакае наперадзе?

САЦАПЫТАННЕ: Летні сезон: як адпачылі  і што плануем яшчэ паспець?Наталля ПІНЧУК, загадчык філіяла “Муляраўскі СДК”:
– Зараз знаходжуся ў працоўным адпачынку. Планавала гэты перыяд загадзя, бо большую яго частку вырашыла прысвяціць дзецям і ўнуку, якія жывуць у Мінску. Апошнія гады рэдка выпадала сабрацца разам: сын быў студэнтам Ваеннай акадэміі, дачка ў дэкрэтным адпачынку – з малым дзіцём не наездзішся часта да бацькоў.
Лета дало магчымасць пабыць разам, рэалізаваць агульныя планы: уладкавацца сыну пасля Акадэміі на новае месца жыхарства, з дачкой наведаць адметныя месцы – я ніколі не ўпускаю такой магчымасці. А яшчэ мы ўсе любім падарожнічаць. Плануем наведаць Нясвіжскі замак. Упэўнена, гэта будуць незабыўныя ўражанні.
Пасля прыезду на Петрыкаўшчыну ў мяне яшчэ застанецца час на справы па гаспадарцы: збор і нарыхтоўкі гародніны і садавіны на зіму. Абавязкова наведаю лес, каб пачаставацца яго дарамі.
Жадаю землякам добрага адпачынку. Хай час ляціць крыху павольней, каб можна было атрымаць асалоду ад кожнай хвіліны.

САЦАПЫТАННЕ: Летні сезон: як адпачылі  і што плануем яшчэ паспець?Юрый ГРЭНКО, трэнер-выкладчык ДЮСШ:
– Мая прафесійная дзейнасць звязаная са спортам, таму і вольны час намагаюся бавіць актыўна. Як раз днямі падышоў да заканчэння мой працоўны адпачынак. За гэтыя дні мы з жонкай наведалі адзін з прыгажэйшых гарадоў нашай краіны – Гродна, дзе пабывалі ў шэрагу адметных месцаў, што карыстаюцца папулярнасцю ў турыстаў.
Акрамя гэтага, удалося вырашыць і побытавыя пытанні, што таксама патрабавалі свайго часу. Не адмовілі сабе ў магчымасці адпачыць на ўлонні прыроды з начоўкай, а таксама я наведваў лес – мне па душы збіраць ягады. Важным для мяне было і сустрэцца з сябрамі, а ў мінулую суботу прыняў удзел у спартыўна-масавым свяце “Здароўе”, што праходзіла на гомельскім стадыёне “Прамень”.
Наперадзе – арганізацыя адпачынку дзяцей у палатачным лагеры ДЮСШ. Акрамя гэтага, яскравым завяршэннем летняга сезону будзе ўдзел у саставе зборнай каманды раёна ў турыстычным злёце “Адзінства-2024”. Як бачыце, мне падабаецца праводзіць вольны час рухома і карысна, чаго жадаю і землякам, бо лета – самая зручная пара, каб узбагаціць свой лад жыцця на актыўны адпачынак і палепшыць такім чынам стан свайго здароўя.

САЦАПЫТАННЕ: Летні сезон: як адпачылі  і што плануем яшчэ паспець?Святлана ЯЖКОВА, намеснік дырэктара дзяржаўнай уста-новы культуры “Петрыкаўская сетка публічных бібліятэк”:
– Свой працоўны адпачынак сёлета я падзяліла на дзве часткі. Два тыдні я адгуляла ў чэрвені, і гэта быў даволі актыўны і насычаны прыемнымі справамі час. Фактычна штодня – велапрагулкі, рыбалка, адпачынак на беразе ракі, выязджалі нават з сябрамі на начоўкі. Так бы мовіць, гэта быў адпачынак і душой, і целам на малой радзіме.
Другая частка водпуску запланавана на жнівень месяц, і яна будзе не менш актыўнай. На гэты час мы плануем двухдзённую сямейную паездку ў горад Мінск. У планах – за два дні наведаць як мага больш цікавых і памятных месцаў сталіцы, у тым ліку знакавы турыстычны аб’ект – Нацыянальную бібліятэку. Абяцала звадзіць дачку на назіральную пляцоўку. Да паездкі рыхтуемся сур’ёзна: часу мала, а планаў шмат, таму плануем спіс лакацый па Мінску загадзя.
Яркім завяршэннем лета і адпачынку стане паездка ў Санкт-Пецярбург да бацькоў. На горад на Няве ў нас таксама шмат планаў. Увогуле, другую частку майго адпачынку можна назваць турыстычнай.
У любым выпадку, незалежна ад таго, выпадае ваш працоўны адпачынак на лета ці не, жадаю ўсім правесці яго весела і цікава!

Святлана СОБАЛЕВА,
Арцём ГУСЕЎ, Галіна КАЗАК, фота аўтараў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о