З 9 па 11 снежня на тэрыторыі раёна праводзіцца прафілактычная акцыя “Саступі дарогу спецыяльнаму транспарту” мэта якой –павышэнне ўзроўню транспартнай дысцыпліны і прафілактыкі ДТЗ сярод удзельнікаў дарожнага руху пры руху транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння з уключанымі гукавой і светлавой сігналізацыямі.
Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць вадзіцелям і пешаходам, што пры з’яўленні спецтранспарту з уключанымі пробліскавым маячком і сірэнай, трэба неадкладна саступіць яму дарогу.
Згодна з часткай 10 артыкула 18.13 Адміністрацыйнага кодэкса, за невыкананне аўтамабілістамі вызначаных правіл прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам тэрмінам да года ці без пазбаўлення.
Сяргей МІЦУРА, начальнік АДАІ РАУС.
Оставить комментарий