“Сардэчка мамам, любоў татам”

У рамках Тыдня бацькоўскай любові на базе першай гарадской школы для замяшчаючых сем’яў прайшло святочнае мерапрыемства “Сардэчка мамам, любоў татам”.

Арганізатарамі сустрэчы выступілі аддзел адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама, раённая арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
– Тыдзень бацькоўскай любові з’явіўся ў календары як даніна павагі і прызнання вялікай ролі маці і бацькі ў нашым жыцці. Іх увага і падтрымка важная для кожнага ў любым узросце. Асаблівую пашану выклікаюць бацькі, якія не толькі паспяхова выхоўваюць уласных дзяцей, але і прынялі ў свае сем’і дзяцей з другіх сем’яў. Усяго на Петрыкаўшчыне чатырнаццаць прыёмных радзіцелей, радзіцелей-выхавальнікаў. Гэта велізарная работа, да якой з павагай адносяцца ў нашым грамадстве, – адзначыла ў прывітальным слове метадыст раённага метадычнага кабінета Алена Слязь.
Словы ўдзячнасці галоўным героям свята адрасавалі са сцэны вучні першай гарадской школы. У іх выкананні гучалі вершы, песні, выконваліся танцы.
Прыемным момантам сталі невялікія падарункі віноўнікам урачыстасці, чаяванне за круглым сталом, у час якога бацькі змаглі пагутарыць, падзяліцца думкамі і вопытам.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о