Што не купіш ні за якія грошы? На гэтае пытанне ведае адказ нават дзіця.
Здароўе – самая вялікая каштоўнасць, як абвяшчае народная мудрасць. Яго нельга купіць ці выйграць у латарэю. Нішто не можа параўнацца з ім: ні багацце, ні становішча ў грамадстве, ні слава.
У Сусветны Дзень здароўя мы вырашылі даведацца ў жыхароў Петрыкаўшчыны: што, на іх думку, з’яўляецца закладам здароўя?
Ларыса Антанішына, жыхарка паселка Капаткевічы:
– Заклад здароўя, на маю думку, як пенсіянеркі, гэта клопат пра стан свайго арганізма – весці здаровы лад жыцця без шкодных звычак, умерана і якасна харчавацца. Фізічная праца ў садзе, у агародзе, пешыя прагулкі, станоўчыя эмоцыі ад сямейных адносін, ад падарожжаў і культурных мерапрыемстваў – таксама дапамагаюць заставацца здаровым.
Валянціна Герасіменка, жыхарка вёскі Рог:
– Здароўе, гэта калі не хварэеш, фізічна моцны, псіхалагічна ўраўнаважаны і шчаслівы ў жыцці. Заклад здароўя я бачу ў актыўным ладзе жыцця, у бяспечным навакольным асяроддзі, збалансаваным харчаванні, фізічнай працы, прафілактыцы захворванняў і шчаслівым сямейным жыцці.
Ганна Коўшар, жыхарка вёскі Мышанка:
– Здароўе – першая і найваж-нейшая патрэба чалавека, якая вызначае здольнасць яго да працы і забяспечвае гарманічнае развіццё асобы. Яно з’яўляецца найважнейшай перадумовай да самасцвярджэння і шчасця чалавека.
Залог здароўя – гэта шчаслівая сям’я, здаровы лад жыцця, адсутнасць шкодных звычак. Трэба з дзяцінства прывіваць дзецям любоў да спорту, сачыць за рэжымам дня і разам са сваімі дзеткамі кожную раніцу рабіць зарадку пад вясёлую музыку, якая ўздыме настрой. Бо усмешка таксама ўмацоўвае здароўе.
Дар’я НІКАЛАЕВА.
Фота з архіва герояў.
Оставить комментарий