Салодкія падарункі і цёплыя словы: акцыя «Нашы дзеці» ў Конкавічах

0
726

У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” вучні Конкавіцкай сярэдняй школы атрымалі салодкія падарункі. Па асабістай ініцыятыве парадаваць дзяцей у навагоднія святы вырашылі работнікі структурных падраздзяленняў Петрыкаўскага райвыканкама і службы «адно акно». 

Гасцямі на святочным мерапрыемстве ва ўстанове адукацыі сталі намеснік начальніка землеўпарадкавання Аляксандр Абібак, галоўны спецыяліст аддзела эканомкі Марыя Жукавец, загадчык сектарам бюджэтнага планавання і фінансавых выдаткаў бюджэтнага фінансавага аддзела райвыканкама Вікторыя Міхеева. Аляксандр Абібак, звяртаючыся да вучняў, падкрэсліў, што кожнае дзіця заслугоўвае радасці і ўвагі.

– Мы жадаем вам здароўя і добрых адзнак. Працягвайце вучыцца з запалам, адкрываць для сябе новыя веды і навыкі. Мы верым у вас і спадзяёмся, што вы будзеце надалей праслаўляць сваю школу сваімі дасягненнямі, сваім талентам і сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, – адзначыў прадстаўнік райвыканкама.

– Навагоднія святы – гэта асаблівы час, калі кожнае дзіця чакае цудаў і падарункаў. І менавіта такія сустрэчы як сёння дазваляюць зрабіць гэта чаканне яшчэ больш прыемным і запамінальным, – адзначыла дырэктар установы Ларыса Бычкоўская. – Конкавіцкая сярэдняя школа і яе вучні шчыра ўдзячныя за такі цудоўны сюрпрыз з боку работнікаў райвыканкама, які стаў прыемным дадаткам да навагодніх урачыстасцей у школе.

Але, вядома ж, самыя яркія ўспаміны ў дарослых застануцца ад шчырых дзіцячых усмешак, якія з’яўляюцца найлепшым пацвярджэннем таго, што такія акцыі маюць вялікі сэнс.Салодкія падарункі і цёплыя словы: акцыя "Нашы дзеці" ў Конкавічах Салодкія падарункі і цёплыя словы: акцыя "Нашы дзеці" ў Конкавічах Салодкія падарункі і цёплыя словы: акцыя "Нашы дзеці" ў Конкавічах Салодкія падарункі і цёплыя словы: акцыя "Нашы дзеці" ў Конкавічах Салодкія падарункі і цёплыя словы: акцыя "Нашы дзеці" ў Конкавічах Салодкія падарункі і цёплыя словы: акцыя "Нашы дзеці" ў Конкавічах Салодкія падарункі і цёплыя словы: акцыя "Нашы дзеці" ў Конкавічах Салодкія падарункі і цёплыя словы: акцыя "Нашы дзеці" ў Конкавічах Салодкія падарункі і цёплыя словы: акцыя "Нашы дзеці" ў Конкавічах Салодкія падарункі і цёплыя словы: акцыя "Нашы дзеці" ў Конкавічах

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о