Сімвал адзінства і працы

0
138

Нядаўна ў цэнтры Петрыкава з’явілася новая архітэктурная форма, якая адразу прыцягнула ўвагу мясцовых жыхароў і гасцей горада.

Аб’ект пад назвай “За любую, моцную і квітнеючую Беларусь” сваёй формай і яркім знешнім выглядам выклікае ў насельніцтва станоўчыя эмоцыі і становіцца папулярнай фотазонай.
Ініцыятыва набыцця формы належыць аддзелу жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Петрыкаўскага райвыканкама. Аднак, што асабліва прыемна, у гэтым ёсць заслуга і саміх жыхароў Петрыкаўшчыны, бо набыта яна на частку сродкаў, заробленых намі на суботніках. Згадзіцеся, гэта яскравы прыклад таго, як сумеснымі намаганнямі можна добраўпарадкаваць малую радзіму
Архітэктурная форма стала сапраўдным падарункам да Новага года. Яна не толькі ўпрыгожвае горад, але і нагадвае пра важнасць адзінства, працы на карысць сваёй краіны і веры ў яе светлую будучыню.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота Марыі ТАМКО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о