Інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі амерыканскаму TIME, якое праз два тыдні пасля размовы выйшла ў эфір вядучых СМІ, стала на мінулым тыдні, без перабольшання, знакавай падзеяй у сусветнай палітыцы.

Не сакрэт, што журналісты з усяго свету праяўляюць вялікую цікавасць да інтэрв’ю з Прэзідэнтам Беларусі, ведаючы яго адкрытасць і гатоўнасць да шчырага дыялогу. Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы заўсёды падтрымлівае гэтую лінію, даючы магчымасць зносін з самымі рознымі СМІ.
Адмысловае месца займае амерыканская гісторыя. Пасля аднаго з раўндаў беларуска-амерыканскіх перамоў у Палацы Незалежнасці, пра якія паведамлялася публічна, прэс-служба атрымала шквал запытаў ад амерыканскіх СМІ. Журналісты адчулі магчымае пацяпленне ў адносінах паміж Беларуссю і ЗША і захацелі падрабязнасці. Заяўка ад TIME прыйшла ў ліку першых – і вось выйшла інтэрв’ю.
У размове была закранута вялікая колькасць актуальных і рэзанансных тэм, якія, без сумневу, сёння хвалююць кожнага беларуса і ўяўляюць цікавасць для ўсіх, хто сочыць за міжнародным палітычным парадкам дня.
Адказваючы на дастаткова смелыя, а часам і правакацыйныя пытанні амерыканскага журналіста Саймана Шустара, Кіраўнік дзяржавы чарговы раз прадэманстраваў сваю палітычную граматнасць і мудрасць, прыхільнасць да прынцыпаў роўнасці і справядлівасці, дакладна акрэсліўшы наш галоўны нацыянальны прыярытэт – захаванне міру і добрасуседства.
У кожным яго выказванні прасочвалася шчырае перажыванне за лёс краіны і пры гэтым дакладная ўпэўненасць у выбранай стратэгіі яе далейшага развіцця. Аляксандр Рыгоравіч канкрэтна даў зразумець: Беларусь – суверэнная, мірная краіна, якая не дасць сябе ў крыўду. Бо наша сіла – у адзінстве.
Падчас інтэрв’ю Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь асвятліў поўную карціну ўзаемаадносін паміж вядучымі сусветнымі лідарамі краін, сусветнай і рэгіянальнай палітыкі з гістарычнай рэтраспектывай, без спроб дагадзіць каму-небудзь. Аб’ектыўна і па сутнасці дадзены ацэнкі працэсам, якія сёння адбываюцца ў сусветнай палітыцы.
У час інтэрв’ю Прэзідэнт выказаў гатоўнасць палітычнага кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь да наладжвання адносін з ЗША.
Выразна прагучала пацвярд-жэнне курсу на жалезабетоннае ўмацаванне саюза з Расіяй, а таксама сяброўства з Кітаем, не на шкоду каму-небудзь, а як неабходная ўмова развіцця Беларусі і ўмацавання яе бяспекі ў кантэксце сучасных геапалітычных рызык.
У цэлым інтэрв’ю нашага Прэзідэнта можна ахарактарызаваць як глыбокую і шчырую размову, якая выйшла ў важны момант – спробы вырашэння ўкраінскага крызісу і напярэдадні сустрэчы Пуціна і Трампа на Алясцы.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о