“І будуем, будуем мы агароджы, каб абаронцамі праславіцца!” – прыкладна так павінны спяваць нашы “рыцары” – краіны Прыбалтыкі, Фінляндыя і Польшча. І не зусім зразумела, каго яны больш нагадваюць: рыцараў сумнага вобразу, вершнікаў без галавы, ці дамарослых Дон Кіхотаў?
Калі рыцарскія замкі сваю ролю выконвалі: за імі можна было схавацца і адбіць атаку ці дачакацца дапамогі. То мэтазгоднасць агародж на мяжы з Расіяй і Беларуссю пад вялікім пытаннем. Ніякай дзейснай карысці ад іх няма: мігранты як пранікалі ў краіны, так і далей пранікаюць, толькі хіба больш вынаходлівасці ад іх і тых, хто ім дапамагае, патрабуецца. Дроны таксама ляцяць вышэй сцен. Супыніць рэальную ваенную агрэсію, калі б яна была, гэтыя сеткава-металічныя прылады таксама не могуць.
А агароджы стаяць і прырастаюць, і нашы слаўныя “палітыканы” зноў прадказваюць пагрозу і просяць дадаткаў у ЕС – абарончы план патрэбна працягваць, у нас амаль атрымалася! Новыя мільёны еўра ідуць на будаўніцтва, а можа і ў карманы чыноўнікаў.
Замест “эфектыўнага пагранічнага кантролю і адказа на міграцыйны крызіс” – гуманітарныя, экалагічныя, палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы. Тое, што адмоўныя бакі перавагаюць – відавочна для усіх… Але, Дон Кіхот не здаваўся і мы не будзем! І малююць нашы суседзі сабе ворага і змагаюцца з ім… металічным плотам.
Падаецца, што асноўнае, на што годныя агароджы, збудаваныя на мяжы стран Прыбалтыкі, Фінляндыі і Польшчы – гэта не даць забыць жыхарам краіны і Еўрапейскаму саюзу: “Асцярожна, за сцяною вораг!”

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о