25 кастрычніка ў раённым Доме культуры прайшоў яркі конкурс “Міс Восень – 2024”.
За званне самай прыгожай і таленавітай дзяўчынкі нашага раёна змагаліся дзевяць дзяўчат: Ангеліна Алхімава з аграгарадка Камаровічы, Ксенія Андык з аграгарадка Ляскавічы, Эльза Яцкавец з горада Петрыкава, Марыя Валенцейчык з аграгарадка Бабунічы, Ангеліна Літош з вёскі Брынёў, Анастасія Грэсько з горада Петрыкава, Арына Каса з горада Петрыкава, Дар’я Абібак з аграгарадка Конкавічы, Лізавета Рудаўская з аграгарадка Курыцічы. Творчыя нумары ўдзельніц ацэньвала кампетэнтнае журы.
Конкурсная праграма складалася з 4-х этапаў, першым з якіх стала творчая візітоўка, на якой удзельніцам трэба было прадставіць сваю асобу, расказаць пра свае захапленні, дасягненні, хобі. Кожная з дзяўчынак годна і творча прадставіла сябе перад вялікай колькасцю гледачоў.
Другі этап конкурсу – “Мая ініцыятыва” заключаўся ў наступным: удзельніцы павінны былі прадставіць свае праекты з рэальнай ініцыятыўнай магчымасцю для рэалізацыі ў сваім населеным пункце і абараніць яго перад журы. Дарэчы, кожная з дзяўчынак падышла да стварэння праекта з энтузіязмам і творча, таму праекты атрымаліся цікавыя і кожны мае права на існаванне.
Наступны творчы конкурс “Ярчэй за сонца” даў магчымасць удзельніцам паказаць свой артыстызм. Песні, танцы, чытанне вершаў не пакінулі гледачоў без эмоцый. Пад апладысменты залы дзяўчаты прадэманставалі свае творчыя таленты і атрымалі высокія балы да журы.
Дэфіле ў вячэрніх сукенках з другаснай сыравіны стала заключным этапам мерапрыемства.
Кожная з удзельніц конкурсу годна выступіла перад залай і заслужыла самай высокай узнагароды, але, як і ў любым конкурсе, перамога павінна дастацца толькі адной. Падлік балаў і эмоцыі залы далі магчымасць журы выявіць лепшую з лепшых. Так, тытул “Міс Восень-2024” атрымала Арына Каса, “1-я Віцэ-міс Восень” – Эльза Яцкавец, “2-я Віцэ-міс Восень” – Дар’я Абібак. Астатнія дзяўчынкі былі ўзнагароджаны дыломамі за ўдзел.
Кожная з дзяўчынак – асаблівая, яркая, прыгожая і таленавітая. Віншуем удзельніц конкурсу з годным выступленнем і жадаем далейшых поспехаў!
Анастасія КІСЕЛЁВА.
Фота аўтара.
Оставить комментарий