Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер на мінулым тыдні правёў сустрэчу з калектывам ДУА “Пціцкая сярэдняя школа”. Тэма, выбраная для дыялогу, была прысвечана сацыяльна-эканамічнаму развіццю Петрыкаўскага раёна за мінулы год.
У час сустрэчы з працоўным калектывам абмяркоўваліся пытанні якасці жыцця насельніцтва ва ўсіх галінах жыццядзейнасці. Не засталася ў баку і сістэма адукацыі.
На Петрыкаўшчыне функцыянуе 38 устаноў адукацыі з агульнай колькасцю навучэнцаў 3833: 2965 – навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 868 – выхаванцаў дашкольнай адукацыі. Атэс-таты асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатымі (срэбранымі) медалямі ў 2024 годзе атрымалі 7 выпускнікоў XI класаў, пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай – 9 выпускнікоў IX класаў. У 6-ці ўстановах сярэдняй адукацыі арганізавана профільнае навучанне для вучняў X – XI класаў з агульным ахопам 192 навучэнцы (47, 6 %). З іх у пяці групах аграрнай накіраванасці навучаюцца 39 вучняў трэцяй ступені навучання. Арганізавана работа 2-х груп інжынернай накіраванасці, 3 профільныя групы ваенна-патрыятычнай накіраванасці, 1 спартыўна-педагагічнай, 3 педагагічнай. Прадстаўнік улады адзначыў, што ў 2024 годзе завершаны работы па капітальнаму рамонту Капаткевіцкага дзіцячага сада, праведзены бягучы рамонт даху Смятаніцкай сярэдняй школы, вентыляцыі Капаткевіцкай сярэдняй школы, Курыціцкага дзіцячага сада, сістэмы электразабеспячэння з заменаю свяцільнікаў Галубіцкай сярэдняй школы. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі было накіравана каля 85 тысяч рублёў, набыта 18 адзінак халадзільнага абсталявання, сталовая мэбля.
– Работа ўсіх галін Петрыкаўскага раёна накіравана на стварэнне ўмоў, для камфортнага жыцця насельніцтва, устойлівага развіцця тэрыторый, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі, росту дабрабыту, – адзначыў Віталій Уладзіміравіч. – Асноўная наша задача – рухацца і далей наперад, мэтанакіравана вырашаючы існуючыя праблемы і задачы. А гэта, безумоўна, патрабуе поўнай аддачы ад кожнага з нас.
На сустрэчы з работнікамі ўстановы адукацыі прысутнічалі дэпутаты абласнога, раённага, мясцовых Саветаў дэпутатаў. Удзельнікі дыялогу змаглі задаць дэпутацкаму корпусу хвалюючыя пытанні.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.
Оставить комментарий