Карэспандэнт «ПН» з прадстаўнікамі ТВВод і РАУС адправіўся ў рэйд па вадаёмах райцэнтра. У полі зроку выратавальнікаў і праваахоўнікаў — аматары зімовага клёву, якія выйшлі на лёд без выратавальнай камізэлькі.
Да рыбакоў даведзена інфармацыя аб забароне выхаду на лёд без выратавальнай камізэлькі не залежна ад таўшчыні лёду. Як вядома, пры таўшчыні лёду менш за 7 сантыметраў — выхад на вадаём увогуле пад забаронай.
З рыбакамі праведзена прафілактычныя гутарка, засяроджана ўвага на Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2023 года «Аб ахове жыцця людзей на водах», згодна якой па прапанове прадстаўніка выратавальнай службы і праваахоўных органаў рыбак, які выйшаў на лёд без выратавальнай камізэлькі, павінен пакінуць вадаём. У праціўным выпадку ён можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Выратавальнікі заклікаюць грамадзян цаніць сваё жыццё і не выходзіць на тонкі лёд, а пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі тэлефанаваць па нумары 101 ці 112.
Оставить комментарий