На гэтым тыдні старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер сустрэўся з працоўным калектывам Галубіцкай сярэдняй школы. Тэма сустрэчы прымеркавана была да 80-годдзя Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Рэха вайны ў нашых сэрцах

– Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне заўсёды будзе выклікаць гонар за подзвіг нашых продкаў, за іх гераізм і самаахвярнасць у барацьбе з ненавісным і вельмі моцным ворагам. Для беларусаў праўда і памяць пра тыя падзеі мацнейшыя за час і не маюць межаў, – адзначыў прадстаўнік улады.
Віталій Уладзіміравіч у час сустрэчы нагадаў прысутным: на тэрыторыі Беларусі фашысцкімі карнікамі было арганізавана звыш 578 лагераў смерці, праведзена не менш за 187 буйных карных аперацый, пацверджана знішчэнне не менш як 12 348 сёл і вёсак. Яшчэ адной формай генацыду быў вываз грамадзянскага насельніцтва на прымусовыя працы ў Германію, іншыя краіны Заходняй Еўропы. За гады вайны з тэрыторыі БССР было вывезена больш за 380 тысяч чалавек, з якіх многія загінулі ад невыносных умоў эксплуатацыі. Цяпер у Беларусі ўстаноўлена 166 раней невядомых месцаў знішчэння і пахавання мірных жыхароў і ваеннапалонных, больш за палову з іх – масавыя.
Прадстаўніком улады былі агучаны факты і ў разрэзе Петрыкаўшчыны: у раёне пражывае 1 ветэран удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, 100 малалетніх вязняў канцэнтрацыйных лагераў. Усе гэтыя людзі ў полі зроку мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, землякоў.
Трагічны лёс Хатыні ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны падзялілі 7 населеных пунктаў Петрыкаўшчыны: вёскі Беразнякі, Вялікія Селюцічы, Хвойня, Людзвіноў, Зарэчка, Малыя Нівы і Доўгія Нівы. У першыя дні вайны з нашага раёна на фронт былі прызваны 5200 чалавек; падчас акупацыі былі замучаны і расстраляны 5406 землякоў, з іх – 1042 жанчыны, 300 дзяцей; сагнаны ў нямецкае рабства 4132 землякі; у раён прыйшло 6062 пахаванкі.
– Перамога Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне – гэта вынік аб’яднаных намаганняў усіх брацкіх народаў вялікай дзяржавы, – адзначыў старшыня райсавета.
У час сустрэчы размова ішла пра тое, што 2025-2030 гады аб’яўлены ў Беларусі пяцігодкай якасці. Як адзначыў Віталій Уладзіміравіч, яе мэтамі павінна стаць далейшае павышэнне якасці жыцця людзей. Гаварылі і пра добраўпарадкаванне малой радзімы.
– 2025 год – Год добраўпарадкавання. Важна, каб і жыхары населеных пунктаў неслі адказнасць за парадак на месцах. Абавязак кожнага з нас – быць актыўным у вырашэнні дадзеных пытанняў, – адзначыў старшыня райсавета.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о