Развітанне з ялінай і пячэнне для птушак

0
1071

Дзіцячы садок у вёсцы павінен адпавядаць усім запатрабаванням часу, у тым ліку і быць прадстаўлены ў сацыяльных сетках.

Развітанне з ялінай і пячэнне для птушакДУА «Курыціцкі дзіцячы сад» менавіта такі. Ярка, у фота і відэа падборках установа прадстаўлена ў Тэлеграм-канале.
Дзякуючы гэтаму, бацькі або дзядулі і бабулі могуць прасачыць за жыццём свайго малога ў дашкольнай установе. А гэта вельмі цікавы і захапляльны свет, дзе педагогі робяць усё, каб адукацыйны і выхаваўчы працэс праходзіў на высокім узроўні.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі аграгарадка Курыцічы маленькія выхаванцы з першых крокаў пачынаюць свае навуковыя даследаванні.
Напрыклад, Арцёма Жукаўца зацікавіла пытанне: “А што за такія прыгожыя ўзоры на народным беларускім адзенні, якія ён са сваімі сябрамі выкарыстоўваюць на святы. Адкуль яны з’явіліся?” Гэта пытанне ён даследаваў са сваім выхавацелем Тамарай Ёрш не толькі ў садку, а і ў мясцовай бібліятэцы і з дапамогай пошуку ў інтэрнэце. Вось такі малы даследчык!
Атрымалася цікава, займальна і пазнавальна, тым больш, што з вынікамі сваіх даследаванняў хлопчык пазнаёміў сваіх сяброў.
У зімовы час выхаванцы Курыціцкага садка таксама не сумуюць, разам з педагогамі шукаюць сабе цікавыя заняткі. Дзеці вельмі любяць зімовыя святы і з нецярпеннем іх чакаюць: Новы год, Ражство, Каляды.
Рабяты не толькі навагоднія музычна-танцавальныя святочныя мерапрыемствы ладзяць каля калючай прыгажуні, але і спартыўныя спаборніцтвы з казачнымі героямі таксама.
Развітанне з ялінай і пячэнне для птушакАле колькі часу вы б не правялі каля ялінкі, усё адно з ёй так сумна расставацца! Дзеці вырашылі гэтую праблему з педагогамі: прыдумалі сваё мерапрыемства – “Свята развітання з ялінай”. На ім дзеці танчаць, спяваюць і дзякуюць дрэўцу за цікавыя навагоднія святы і сюрпрызы, развітваюцца з ім да наступнай зімы.
Развітаўшыся з ялінай, хлопчыкі і дзяўчынкі бяруцца за справу – робяць для птушак не проста корм, а своеасаблівае “пячэнне”. Пры гэтым выхаванцы даведваюцца пра харчовыя прадукты, якімі трэба карміць нашых крылатых маленькіх сяброў, а якія шкодныя для іх.
А затым, безумоўна, ідуць на двор свайго садка і развешваюць пячэнне і іншыя прысмакі для сваіх крылатых сяброў. Сінічкі і вераб’і дзякуюць ім за гэта вясёлымі песнямі.
Так цікава і займальна праходзіць адукацыйна-выхаваўчы працэс у Курыціцкім дзіцячым садку ў зімовы перыяд.
І гэта не ўсё, чым займаюцца нашыя маленькія землякі, а каб даведацца болей, можна завітаць у Тэлеграм-канал садка.

Надзея Сігай.
Фота з архіва ДУА “Курыціцкі дзіцячы сад”.

 

Развітанне з ялінай і пячэнне для птушак Развітанне з ялінай і пячэнне для птушак Развітанне з ялінай і пячэнне для птушак Развітанне з ялінай і пячэнне для птушак Развітанне з ялінай і пячэнне для птушак Развітанне з ялінай і пячэнне для птушак

Развітанне з ялінай і пячэнне для птушак

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о