Злачынства – гэта бяда, а калі яго здзяйсняе непаўналетні, гэтая бяда падвойная, бо пакутуюць яшчэ і бацькі.

У сувязі з тайнай следства мы не будзем раскрываць асобу непаўналетняга злачынца, але раскрыем спосаб яго ўзбагачэння. Так, маючы намер, накіраваны на супрацьпраўнае, бязвыплатнае завалоданне чужой маёмасцю, будучы зарэгістраваным на гандлёвай інтэрнэт-пляцоўцы “kufar.by”, пад выдуманым імем карыстальніка размясціў аб’яву аб продажы аўтамабіля “фольксваген”. Пасля чаго, пры зносінах з пацярпелым з дапамогай тэкставых паведамленняў на інтэрнэт-пляцоўцы “kufar.by” і ў месанджары “viber”, пераканаў апошняга перавесці ў лік перадаплаты за аўтамабіль на разліковы рахунак прыналежнай яму банкаўскай плацежнай карты грашовы перавод на суму 1000 рублёў, пасля чаго спыніў зносіны.

Петрыкаўскім РАСК па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 209 крымінальнага Кодэкса (махлярства), расследаванне завершана і справа перададзена ў суд. Непаўналетні спадзяецца на мяккае пакаранне, але гэта вырашыць суд.

Георгій ВЕРАШЧАКОЎ,
начальнік райаддзела
Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о