Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый «Беларускі саюз жанчын» і «Белая Русь», а таксама раённага аддзялення партыі «Белая Русь» правялі працоўную акцыю.

Актывісты грамадскага руху добраўпарадкавалі і пафарбавалі дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, размешчаныя ў дваровых тэрыторыях шматпавярховак па вуліцы Каралёва і тым самым далучыліся да добрай справы навядзення парадку ў Год добраўпарадкавання.

Разам мы ў стане зрабіць Петрыкаўшчыну дагледжаным, утульным і квітнеючым куточкамі Беларусі!

Далучайцеся, землякі, да агульнай справы добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі!
Хто, калі не мы?

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о