Напярэдадні Дня сям’і ў Пціцкай сярэдняй школе для выхаванцаў дзіцячага садка прайшло спартыўна- забаўляльнае мерапрыемства » Разам з мамай зможам усё».
Падчас правядзення мерапрыемства, дзеці сумесна з мамамі, удзельнічалі ў вясёлых эстафетах, гулялі і танцавалі разам з мамамі. У яркай і ўпартай спартыўнай барацьбе мамы і дзеці праявілі кемлівасць, цягавітасць, спрыт, узаемадапамогу. Віншавальнай паштоўкай сталі душэўная песня і кранальныя вершы для мам. Усе атрымалі вялікі зарад бадзёрасці і добрага настрою.
Оставить комментарий