На базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава» праходзіць раённы бацькоўскі сход па тэме «Бяспечнае лета».
Удзельнікі сходу: члены бацькоўскіх камітэтаў, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, дзяржаўных органаў і арганізацый.
Адкрыла мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька, абазначыўшы важнасць і актуальнасць сустрэчы.
Бацькоўскі сход наведалі пракурор Петрыкаўскага раёна, прадстаўнікі камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, ДАІ, РАНС, ТВВод, аховы здароўя.
На парадку дня пытанні арганізацыі занятасці і аздараўлення навучэнцаў у летні перыяд, папярэджанне ўцягвання падлеткаў у экстрэмісцкую дзейнасць, арганізацыя работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў на тэрыторыі раёна, захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей.
Не засталіся без увагі пытанні прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, захавання правіл пажарнай бяспекі, на вадаёмах у перыяд купальнага сезона.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о