Свой 185-гадовы юбілей адзначае храм Свяціцеля Мікалая Цудатворцы горада Петрыкава. Для вечнасці часавы адрэзак даўжынёй у 185 гадоў – адно імгненне. А для нас, хто жыве на зямлі ў няпросты час, такі юбілей з’яўляецца значнай радаснай гістарычнай падзеяй, светлым духоўным арыенцірам. Гасподзь стварыў усіх нас для вечнага жыцця, якое можна здабыць, маючы пакорлівы і багаты душэўны свет Хрыстовы, жывучы па запаведзях Божых.

На працягу амаль двух стагоддзяў у храме Свяціцеля Мікалая беражліва захоўваюцца і шануюцца, як крыніцы Божай сілы і жыватворнага духу, старажытныя іконы Прасвятой Тройцы, Збавіцеля, Прасвятой Багародзіцы, велікамучаніка і цаліцеля Панцелеімона, Свяціцеля Мікалая і многія іншыя. Яскравы падвіжніцкі лад жыцця нашага нябеснага заступніка Свяціцеля Мікалая Цудатворцы настаўляе нас быць сапраўднымі хрысціянамі, захоўваючы дух праваслаўнай веры, выкідваючы з жыцця падман, усёдазволенасць і ўсякую няпраўду.
З дапамогай Божай у Свята-Мікалаеўскай царкве штогод памнажаюцца труды і клопаты аб прыгажосці храма. Добраўпарадкуецца тэрыторыя вакол храма з дапамогай работнікаў ААТ “Шахтаспецбуд”, пабудавана новае гаспадарчае памяшканне, ажыццяўляецца штогадовы рамонт фасада храма, рэстаўруюцца абразы, абнаўляецца капліца Васкрасенскага сабора на плошчы.
Па благаславенні настаяцеля храма Протаіерэя Васіля Немеша духоўнае жыццё і зносіны вернікаў умацоўваюцца сумеснай малітвай, паломніцкімі паездкамі, узаемадапамогай і добрымі справамі. Вялікай радасцю для ўсіх жыхароў Петрыкава стала святкаванне 500-гадовага юбілею горада ў 2023 годзе, калі Праасвяшчэннейшы Леанід епіскап Тураўскі і Мазырскі, святарства Петрыкаўскага благачыння ўзначалілі Хрэсны ход з абразом Свяціцеля Мікалая па горадзе і здзейснілі малітву. Малітвамі Свяціцеля Мікалая, Свяціцеля Васілія Вялікага, прарока Божага Іллі. Свяшчэннапакутніка Іаана (Пашына) епіскапа Рыльскага і ўсіх святых гісторыя і жыццё прыхода храма з’яўляецца крыніцай і захавальнікам культурна-гістарычных традыцый і духоўнага жыцця Петрыкаўшчыны.
Са святам Свяціцеля Мікалая Цудатворца і185-гадовым юбілеем Свята-Мікалаеўскага храма, дарагія браты і сёстры ў Хрысце.

Таццяна Міцкевіч,
прыхаджанка Свята-Мікалаеўскага храма
горада Петрыкава.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о