Сёння брыгада дарожнікаў працуе ў дварах шматпавярховак па вуліцы Каралёва.
Дарога да дамоў №15, 17 і 19, а таксама прыдамавыя тэрыторыі са стаянкамі не аднаразова траплялі ў поле зроку нашых карэспандэнтаў і падпадалі пад крытыку.
Выбоіны, якія, на жаль, не ратавала ніякае грэйдзіраванне і падсыпка матэрыялам рознай фракцыі дадавалі нямала праблем як аўтааматарам, пражываючых у акрэсленых дамах, так і транспарту служб, што прыязджаюць да мясцовых жыхароў на выклікі для рашэння надзённых праблем, а таксама транспарту і кліентам паштовага аддзялення сувязі і філіяла «Беларусбанка».
Варта адзначыць, што кааператыўная дамы, здадзеныя ў 2000 годзе, па агульным рашэнні членаў кааператыва, не прадугледжвалі добраўпарадкавання. Жаданне ў той час зрабіць мару пра ўласнае жыллё больш таннай, абярнулася пасля шэрагам праблем.
Сёлета кіраўніцтвам раёна і адміністрацыяй ДРБУ-112 было прынята рашэнне ўключыць праблемныя тэрыторыі ў спіс падлягаючых добраўпарадкаванн. І вось сёння тут ідзе ўкладка асфальту.
Жыхары дамоў №15,17 і 19 шчыра дзякуюць кіраўніцтву раёна і дарожнікам за зручнасць і парадак, якія прыйшлі ў іх двары.
Оставить комментарий