Работа з насельніцтвам- штодзённая справа народных абраннікаў

0
574

-Дайсці да кожнага чалавека, — такую задачу перад дэпутатамі ўсіх узроўняў паставіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер. — Узмацніць інфармацыйную работу па ажыццяўленні выплат пацярпелым ад стыхіі, вывучыць сітуацыю на месцы па пытанні пашкоджання домаўладанняў і гаспадарчых пабудоў.

У Муляраўскім сельвыканкаме работа з насельніцтвам арганізавана на належным узроўні: у дапамогу старшыні да дваровых абыходаў далучыліся старасты і дэпутаты мясцовых саветаў дэпутатаў. Так, у вёсцы Людзвіноў з землякамі сустрэлася стараста Ульяна Корж. Усе надзёныя пытанні фіксуюцца, даюцца тлумачэнні і парады, афармляюцца заяўкі на правядзенне работ работнікамі райжылкамгасу. Вяскоўцы дзякуюць экстраным службам за аператыўнае ўхіленне наступстваў стыхіі, разумеюць, што клопатаў у іх хапае і сёння, таму далучаюцца да агульнай справы навядзення парадку на тэрыторыі сельсавета пасля разгулу стыхіі.
Работа з насельніцтвам- штодзённая справа народных абраннікаў Работа з насельніцтвам- штодзённая справа народных абраннікаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о