Напачатку тыдня прайшло выніковае лютаўскае пасяджэнне выканкама, на якое былі вынесены наступныя пытанні для аналізу і абмеркавання: аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў Петрыкаўскі райвыканкам за 2024 год; аб арганізацыі веснавой сяўбы і стварэнні трывалай кармавой базы для зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы на 2025-2026 год у Петрыкаўскім раёне.

Як пазначыла ў сваім выступленні загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян Галіна Валохіна, работа са зваротамі грамадзян з’яўляецца адной з важнейшых задач дзяржавы па абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян, стварэнні ўмоў для павышэння якасці жыцця людзей.
У мінулым годзе ў райвыканкам паступіла 210 зваротаў – на 51 зварот меней, чым у 2023 годзе. Па-ранейшаму пераважаюць звароты, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі службы ЖКГ, пытанні працы, занятасці насельніцтва і аховы працы, а таксама транспартнага забеспячэння.
Па інфармацыі загадчыка сектара, станоўча вырашаны пытанні па 53-ох зваротах, дадзены тлумачэнні па 137-мі, 5 зваротаў адазваны заяўнікамі, накіравана адмова па 1-ым звароце і па 1-ым атрымана падзяка. У той жа час вырашэнне пытанняў па 13-ці зваротах знаходзіцца на кантролі. Сярод іх: якасць вады ў населеных пунктах Бабунічы, Пціч, Муляраўка; рамонт, грэйдзіраванне і падсыпка дарог у Муляраўцы, Вышалаве, Курыцічах, вуліцы Ленінскай у райцэнтры і іншыя.
Назіраецца рост зваротаў адносна 2023 года ад жыхароў Чалюшчавіцкага, Галубіцкага, Бабуніцкага, Муляраўскага сельвыканкамаў, што сведчыць пра недастатковую работу з насельніцтвам па рашэнні надзённых і хвалюючых пытанняў.
Работа са зваротамі грамадзян знаходзіцца па пастаянным кантролі ў старшыні райвыканкама Аляксандра Верамеева. Так, станоўчая дынаміка ў разглядзе зваротаў назіраецца пры вынясенні асабліва вострых пытанняў на штотыднёвыя апаратныя нарады пры кіраўніку раёна і пастаноўцы на асабісты кантроль вырашэння пытанняў.
З інфармацыяй па рабоце са зваротамі грамадзян выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Блінец і рэдактар установы “Рэдакцыя газеты “Петрыкаўскія навіны” Галіна Казак.
Па меркаванні старшыні райвыканкама Аляксандра Верамеева, для комплекснага рашэння праблем, хвалюючых насельніцтва раёна, неаабходна працягнуць цеснае ўзаемадзеянне з Саветамі дэпутатаў усіх узроўняў, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, СМІ, грамадскімі арганізацыямі. Ну і, канешне, гэта павінна быць рэальная дапамога і клопат пра людзей, без пустых абяцанняў, фармалізму і валакіты.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о