Адным з пунктаў у працоўным плане дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Сянько пры наведванні Петрыкаўшчыны, з’яўляецца вывучэнне кошту і асартыменту тавараў у гандлёвых аб’ектах.
Напярэдадні Новага году прадстаўнік улады завітала ў гандлёвы аб’екта “Pro запас”, дзе быў вывучаны і прааналізаваны асартымент прадуктаў і іх кошт, захаванне тэрмінаў рэалізацыі, прасочана запатрабаванасць тавараў.
– Пытанне цэнаўтварэння вельмі важнае. Наколькі беларусы патрацяць грошай на прадукты харчавання, неабходныя ў быце рэчы, залежыць узровень дабрабыту насельніцтва, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна. – Няўхільнае выкананне ўсімі зацікаўленымі структурамі даручэння Прэзідэнта аб недапушчэнні росту цэн, забеспячэнні жыхарам даступнай, якаснай, і ў першую чаргу айчыннай прадукцыі – гарант сацыяльна-эканамічнай стабільнасці краіны.
У наведаным аб’екце на паліцах быў прадстаўлены вялікі выбар тавараў, у асноўным беларускай вытворчасці. Паколькі дадзены аб’ект дэпутатам наведаны паўторна, былі зроблены пэўныя высновы.
— У параўнанні з мінулым месяцам кошт на прадукты харчавання практычна не змяніўся. Усё згодна з вызначанымі Урадам рамкамі ў пытаннях цэнаўтварэння, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна. – Асабліва хочацца адзначыць, што напярэдадні навагодніх, Калядных свят пастаўшчыкі ідуць насустрач пакупніку і на некаторыя тавары ўстаноўлены зніжкі.
У час маніторынгу была адзначана магчымасць выбару па ўсіх харчовых таварах. Прыемна, што тавары айчынных вытворцаў размешчаны на самых даступных паліцах. Не было недахопу і ў навагоднім асартыменце. Пра гэта казалі і пакупнікі падчас дыялогу з парламентарыем. Жыхары горада ўказалі на прымальны для іх кошт на тавары ў дадзеным гандлёвым аб’екце і адзначылі іх якасць, многія з якіх сталі для насельніцтва ўпадабанымі.

Пытанне цэнаўтварэння Пытанне цэнаўтварэння Пытанне цэнаўтварэння Пытанне цэнаўтварэння Пытанне цэнаўтварэння

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о